29.01.2022 у Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Прадстаўнікі кіраўніцтва каледжа цёпла сустрэлі абітурыентаў, выкладчык Мішута В.М. пазнаёміў з гісторыяй установы адукацыі, правёў экскурсію па каледжы. Адказны сакратар прыёмнай камісіі Максімава А.М. прадаставіла прысутным інфармацыю аб правілах прыёму ў каледж, асаблівасцях навучання, магчымасцях працаўладкавання і далейшага прафесійнага росту. Спадзяемся, што сённяшнія абітурыенты хутка стануць нашымі навучэнцамі.

З 7 і 9 студзеня 2022 года адбыўся 3-і міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску". У конкурсе прынялі ўдзел каля 1000 удзельнікаў з 25 краін.
Віншуем навучэнцаў і выкладчыкаў каледжа з цудоўным творчым вынікам!

Лаўрэат 2 ступені (намінацыя "Эстрадны вакал. Сола") - Чайчыц Сафія (кіраўнік Агароднікава С.М.)

Лаўрэат 2 Ступені (намінацыя «Народныя спевы. Сола») – Шыбуняева Т.І.
Лаўрэат 3 ступені (намінацыя "Народныя спевы. Ансамбль") - народны вакальны ансамбль "Вясна" (кіраўнік Шыбуняева Т.І.)

ДЫПЛАМАНТ 1 СТУПЕННІ (намінацыя «Эстрадны вакал. Сола») – Свірыдава Дар'я (кіраўнік Шыбуняева Т.І.)
ДЫПЛАМАНТ 1 СТУПЕННІ (намінацыя «Эстрадны вакал. Сола») – Шкадзінская Вольга (кіраўнік Шыбуняева Т.І.)
ДЫПЛАМАНТ 1 СТУПЕННІ (намінацыя «Народныя спевы. Сола») – Маліноўскі Яўген (кіраўнік Шыбуняева Т.І.)
ДЫПЛАМАНТ 2 СТУПЕННЯ (намінацыя «Народныя спевы. Сола») – Кукштэль Марына (кіраўнік Шыбуняева Т.І.)

ДЫПЛАМАНТ 1 СТУПЕННІ (намінацыя «Акадэмічны вакал») – Горская Аляксандра (кіраўнік Стрэльчанка А.А.)

Жадаем далейшых творчых поспехаў!

11 студзеня 2022 года ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
У працы пляцоўкі прынялі ўдзел Т.Г. Полушкіна, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснікі дырэктара (па напрамках), кіраўнікі структурных падраздзяленняў, выкладчыкі.
Мадэратарамі пляцоўкі выступілі выкладчыкі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Мішута В.М., Атвалка А.У., Пятніца В.М.
Удзельнікі азнаёміліся з раздзеламі праекта асноўнага закона, які не толькі прадугледжвае пераемнасць дзеючай Канстытуцыі, але і змяшчае шэраг новаўвядзенняў: узмацненне ролі народаўладдзя ў абноўленым праекце, замацаванне сямейных і маральных каштоўнасцей у грамадстве, захаванне нацыянальных каштоўнасцей беларускага народа, забеспячэнне захавання гістарычнай праўды. памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, павелічэнні адказнасці чалавека за сваё здароўе.
Падчас дыялогавай пляцоўкі ўдзельнікі змаглі задаць пытанні, якія іх цікавілі, і атрымаць вычарпальныя адказы.

Напярэдадні Новага года навучэнцы Полацкага каледжа ВДУ імя П.М.Машэрава далучыліся да Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". У рамках навагодняга марафону – 2022 «З добрым сэрцам – на добрыя справы!» валанцёры клуба «Альтэрнатыва» (кіраўнік Арлова А.У.) павіншавалі дзяцей БШ №9, СШ №10, якія ў дадзены момант знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі з надыходзячым Новым годам, Калядамі, уручылі падарункі, якія падрыхтавалі навучэнцы і супрацоўнікі каледжа. Марафон дабра працягваецца!

#літаратура #мойбагдановіч 2021 год - юбілейны для Максіма Багдановіча. Сёння, 9 снежня, мы адзначаем 130-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. З гэтай нагоды навучэнцы групы 21Н прынялі ўдзел ў інтэрактыўнай гульні " Я хацеў бы спаткацца з вамі...". Усе жадаючыя маглі наведаць віртуальную выставу кніг "Светлы ж след будзе вечна жывым..." і анлайн-гасціную "Мой Багдановіч".