У снежні ў Полацкім каледжы УА "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава" адбылася духоўна-асветніцкая гадзіна «Свяціцель Мікалай Цудатворац і яго шанаванне на Полацкай зямлі».
Навучэнцы даведаліся аб тым, што на Полацкай зямлі з даўніх часоў асабліва шануюць свяціцеля Мікалая Цудатворца. У 2009 годзе, на ўездзе да Спаса-Еўфрасіннеўскага, быў устаноўлены першы ў Беларусі помнік святому Мікалаю, падораны Полацкай епархіі расійскім дабрачынным фондам Свяціцеля Мікалая Цудатворца, створаным у Маскве па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі. і для ўмацавання духоўнасці і маральнасці людзей. Бронзавы манумент у 3,5 метра ў вышыню стаў 23-м з ліку помнікаў, устаноўленых фондам у розных гарадах праваслаўнага свету - ад Каўказа да Чукоткі. Помнік узведзены ў гонар наведвання Полацка Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, аб чым абвяшчае таблічка на мармуровым пастаменце. Аўтар скульптуры - заслужаны мастак Расіі Сяргей Ісакаў.
Вядома, што 5 лютага 1833 г. у Полацку адбылося асвячэнне Мікалаеўскага сабора. Пры заснаванні Полацкай епархіі, 30 красавіка 1833 г., гэты храм стаў кафедральным. У 1839 г. Мікалаеўскі сабор быў пераўтвораны ў царкву Полацкага кадэцкага корпуса, з 1865 г. – Полацкай ваеннай гімназіі. Па просьбе жыхароў у 1875 г. храм зноў стаў гарадскім саборам з прыпісанай да яго Сафійскай царквой.
Адбыўся прагляд відэаматэрыялу, прысвечанага адраджэнню Мікалаеўскага храма вёскі Калектыўнае Полацкага раёна. Гэтая царква была пабудавана ў 1750 годзе, у маёнтку Ропна, непадалёк ад Полацка, на землях, якія належалі Богаяўленскаму манастыру. Штогод 9 мая (22 мая) з Богаяўленскай абіцелі здзяйсняліся хрэсныя хады з асабліва шанаваны манастырскім абразом Іверскай Божай Маці ў Мікалаеўскі храм. Цяпер вядуцца работы па аднаўленні гэтай царквы. Храм адносіцца да Полацкага благачыння.
У канцы мерапрыемства адбылася віктарына, прысвечаная абразу свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вакальным цыкле "Мікола" беларускага кампазітара Уладзіміра Казбанава (Мінск) на вершы Сяргея Ясеніна.