Напярэдадні Новага года навучэнцы Полацкага каледжа ВДУ імя П.М.Машэрава далучыліся да Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". У рамках навагодняга марафону – 2022 «З добрым сэрцам – на добрыя справы!» валанцёры клуба «Альтэрнатыва» (кіраўнік Арлова А.У.) павіншавалі дзяцей БШ №9, СШ №10, якія ў дадзены момант знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі з надыходзячым Новым годам, Калядамі, уручылі падарункі, якія падрыхтавалі навучэнцы і супрацоўнікі каледжа. Марафон дабра працягваецца!