Сябры! Дзякуй, шчыры дзякуй усім за актыўны ўдзел у мерапрыемствах Тыдня роднай мовы. Вы з намі-значыць вы сапраўдныя аматары роднай мовы. Жадаем, каб у вас часцей узнікала жаданне гаварыць па-беларуску.

22.02.2024 навучэнцы па ініцыятыве ГА “Беларускі саюз жанчын”, наведалі Аддзел ЗАГС і Службу “Адно акно” Полацкага райвыканкама.

22 лютага 2024, у каледжы было праведзена мерапрыемства, прысвечаная Дню роднай мовы, што прайшоў у сераду 21 лютага. Удзельнікі інтэлект-лабараторыі I Quiz Алёна Вайцяшонак і Марыя Радзішэўская з групы 12Н і Юлія Страйсцян з групы 31Н падрыхтавалі гульню на беларускай мове «Сваімі словамі». Яны зрабілі ўсё самастойна, пачынаючы са складання пытанняў і сканчаючы правядзеннем гульні.

Моладзевае крыло пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» Полацкага каледжа ВДУ імя П.М.Машэрава - робім выбар разам са сваёй краінай!

20 лютага 2024 года ў храме Праабражэння Гасподняга (ніжні храм Свята-Успенскага кафедральнага сабора) адбылося адкрыццё і першыя выступленні ўдзельнікаў XXII Срэценскі абласных адукацыйных чытанняў «Асновы праваслаўнай культуры. Вопыт узаемадзеяння ўстаноў адукацыі і Касцёла».