Спецыяльнасць 2-02 03 08 Замежная мова

 Кваліфікацыя: настаўнік

 Загадчык аддзялення: Максiмава Вольга Мікалаеўна

 

 2000 год - адкрыццё спецыяльнасці «Замежная мова».

  Замежная мова - сродак міжкультурнай камунікацыі, які забяспечвае камунікатыўнае, лінгвістычнае, кагнітыўнае, сацыякультурнае развіццё асобы спецыяліста і авалоданне ім прафесійна значымымі кампетэнцыямі.

  Падрыхтоўка спецыяліста па дадзенай спецыяльнасці прадугледжвае фарміраванне пэўных прафесійных кампетэнцый, якія ўключаюць:

 * ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці ў адпаведнасці з дзяржаўнай палітыкай у галіне адукацыі;

 * валоданне ведамі і ўменнямі ў галіне выкладання замежных моў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;

 * планаванне, арганізацыя, правядзенне і аналіз вучэбнай і выхаваўчай дзейнасці, якая спрыяе сацыялізацыі і фарміраванню агульнай культуры асобы навучэнцаў;

 * кіраванне навукова-даследчай i іншымі відамі дзейнасці навучэнцаў;

 * падрыхтоўка і правядзенне вучэбных заняткаў з выкарыстаннем разнастайных педагагічных форм, метадаў, прыёмаў і сродкаў, забеспячэнне выхаваўчай і ідэалагічнай функцыі вучэбных заняткаў.

 

Спецыяльнасць забяспечвае атрыманне кваліфікацыі "Настаўнік".

 Кантынгент навучэнцаў на 11.10.2021 навучальнага года.  На спецыяльнасці 2-02 03 08 "Замежная мова" 5 навучальных груп з агульнай колькасцю навучэнцаў 132 чалавекі, у тым ліку на платнай форме навучання 34 чалавекі.

Група

Куратар

 

Бюджэтныя месцы
(ваканс
іі)

 

Усяго навучэнцаў

У тым ліку

 

Бюджэт

Пазабюджэт

11і

Мішута В.М.

30

25

5

-

21і

Конюхава А.М.

30

25

5

-

22і

Атвалка А.У.

29

25

4

-

32і

Вырлан І.Б.

15

1

14

-

42і

Возерава Т.Л.

28

22

6

3

Усяго

132

98

34

3

 Базы практыкі: сярэднія школы, гімназіі г. Полацка, Наваполацка

 Выпускнікі спецыяльнасці «Замежная мова» могуць паступаць у любыя вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь: Гомельскі педагагічны універсітэт імя Ф. Скарыны, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя І. Шамякіна

 Варыянты працаўладкавання выпускнікоў спецыяльнасці “Замежная мова”: Настаўнік замежнай мовы (англійскай або нямецкай) ва ўстанове адукацыі, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі

 Педагагічны склад: Цыклавая камісія замежнай мовы — гэта аб'яднанне вопытных, творчых, высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія забяспечваюць навучальны працэс па вучэбных прадметах і дысцыплінах як агульнага, так і прафесійнага кампанентаў на замежнай мове (англійскай, нямецкай): «Замежная мова», «Замежная мова (прафесійная лексіка)», «Практычная граматыка», «Практычная фанетыка», «Практыка вуснай і пісьмовай мовы», «Краіназнаўства»…

 Крочачы ў нагу з часам, выкладчыкі прымаюць удзел у міжнародных навуковых канферэнцыях, супрацоўнічаюць з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь, міжнароднымі арганізацыямі, праходзяць стажыроўку за мяжой.

 

"Сёння ў нас ёсць пераканальныя доказы таго, што вывучэнне замежнай мовы валодае хвалевым эфектам, дапамагаючы палепшыць паспяховасць вучняў па іншых прадметах"

 

Рычард Райлі