11 студзеня 2022 года ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
У працы пляцоўкі прынялі ўдзел Т.Г. Полушкіна, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснікі дырэктара (па напрамках), кіраўнікі структурных падраздзяленняў, выкладчыкі.
Мадэратарамі пляцоўкі выступілі выкладчыкі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Мішута В.М., Атвалка А.У., Пятніца В.М.
Удзельнікі азнаёміліся з раздзеламі праекта асноўнага закона, які не толькі прадугледжвае пераемнасць дзеючай Канстытуцыі, але і змяшчае шэраг новаўвядзенняў: узмацненне ролі народаўладдзя ў абноўленым праекце, замацаванне сямейных і маральных каштоўнасцей у грамадстве, захаванне нацыянальных каштоўнасцей беларускага народа, забеспячэнне захавання гістарычнай праўды. памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, павелічэнні адказнасці чалавека за сваё здароўе.
Падчас дыялогавай пляцоўкі ўдзельнікі змаглі задаць пытанні, якія іх цікавілі, і атрымаць вычарпальныя адказы.