У Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава каледжы працягваецца прафарыентацыйны марафон.
10 сакавіка будучыя абітурыенты з Верхнядзвінскага раёна пазнаёміліся з каледжам і яго 150-гадовай гісторыяй, сустрэліся з кіраўніцтвам каледжа, выкладчыкамі і творчымі калектывамі, даведаліся аб правілах прыёму і перспектывах навучання ў каледжы.

24.02.2022  навучэнцы спецыяльнасці "Пачатковая адукацыя" прынялі ўдзел у квэсце "Толькі па- беларуску!" Удзельнікі здзейснілі падарожжа па станцыях: " Літаратуразнаўчая", "Нацыянальная", " Творчая", "Музычная" і "Паэтычная". Падчас наведвання станцый навучэнцы чыталі вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа на замежных мовах, рабілі святочныя паштоўкі, узгадвалі назвы нацыянальных страў і традыцыйнага адзення беларусаў, аднавілі веды ў галіне літаратуры, праспявалі беларускія народныя песні. Усе атрымалі асалоду і задавальненне ад сустрэчы з родным словам.

21 лютага ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў музеі Полацкага каледжа была арганізавана і праведзена літаратурная гасцёўня " Надзея Ярмак. Асоба. Настаўнік. Паэт".
Удзельнікі і госці  мерапрыемства пазнаёміліся з жыццёвым  і творчым шляхам Надзеі Платонаўны, якая на працягу пяцідзесяці гадоў працавала ў каледжы выкладчыкам рускай мовы і літаратуры. Акрамя гэтага, Надзея Платонаўна - удзельнік Вялікай Айчыннай вайны,  Заслужаны настаўнік БССР, выдатны паэт і, безумоўна,  цудоўны чалавек.  
Першакурснікі аддзяленняў " Замежная мова" і "Пачатковая адукацыя" мелі магчымасць пачуць вершы Надзеі Платонаўны ў выкананні сваіх аднагрупнікаў, выказаць свае меркаванні, падзяліцца пачуццямі, уражаннямі. Усе прысутныя падкрэслівалі, колькі дабрыні, святла, цеплыні да роднай зямлі, людзей, бацькоў гучыць у яе вершах.
Удзельнікі гасцёўні пераканаліся, што Надзея Платонаўна - гэта сапраўдны прафесіянал, таленавіты паэт, чалавек з вялікай літары! Ганарымся і памятаем!

Сёння 21 лютага ў каледжы вучэбны дзень пачаўся з акцыі "Шчасцейка-гэта...", прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы. Навучэнцы і выкладчыкі абменьваліся сваімі любімымі беларускімі словамі. Найбольш папулярныя сярод іх- сонейка, каханне, бульба, калі ласка...
Аматары беларускай мовы прынялі ўдзел у чэленджы "Лёгкая мова", прагледзеўшы які кожны змог папоўніць свой слоўнік новымі цікавымі словамі.

Ці ведаеце Вы імя першага нобелеўскага лаўрэата ў гісторыі незалежнай Беларусі, у якім конкурсе перамагла юная Ксенія Сітнік?
Ці добра вы разбіраецеся ў беларускай музыцы, літаратуры, фільмах і брэндах?
Як хутка Вы ўмееце перакладаць словы з рускай мовы на беларускую? Такія веды і ўменні спатрэбіліся ўдзельнікам забаўляльна-пазнавальнай гульні "Альберт-шоу па-беларуску", якая прайшла сёння ў актавай зале каледжа. Мерапрыемства прымеркавана да Дня роднай мовы.

Віншуем пераможцаў раённых спаборніцтваў па валейболе (дзяўчаты) сярод УА ССА і УА ПТА.