![]() |
Усе, хто дакрануўся да найстарэйшай у Рэспубліцы Беларусь навучальнай установы - Полацкага каледжа УА "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава», не застаўся абыякавым да яго гісторыі і традыцый, культуры ўзаемаадносін і пастаяннага імкнення да дасканаласці. Наша навучальная ўстанова пачала сваю працу ў далёкім 1872 годзе 6 кастрычніка (па новым стылі) як Полацкая настаўніцкая семінарыя. Неймаверна шмат намаганняў прыйшлося прыкласці педагогам навучальнай установы, каб пра яе загаварылі, як пра лепшую навучальную установу па падрыхтоўцы педагагічных кадраў для нашай краіны. Гісторыя і ўдзячная памяць захавалі імёны многіх людзей, якія маюць дачыненне да добрай справы. Іх праца была высока ацэнена дзяржавай. Успамінаючы на старонках летапісу імёны і дзеянні мінулых дзён, мы аддаём нашым папярэднікам даніну ўдзячнай памяці і, разам з тым, прымаем на сябе паўнату адказнасці за цяперашнія дні і за будучыя часы. Сёння Полацкі каледж УА "Віцебскі ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» - гэта сучасная мабільная навучальная ўстанова ў складзе ВНУ. Традыцыі, якія склаліся за шматгадовую гісторыю, высокапрафесійны калектыў выкладчыкаў, велізарнае імкненне і жаданне выконваць даручаную справу на высокім якасным узроўні дазваляюць забяспечыць годную прафесійную падрыхтоўку будучых спецыялістаў не толькі сістэмы адукацыі, але і іншых галін эканомікі нашай краіны. |
Каледж у ліку першых ССНУ ў Рэспубліцы Беларусь прайшоў сертыфікацыю СМЯ на адпаведнасць патрабаванням стандартаў СТБ ІСО 9001. Сертыфікат адпаведнасці, выдадзены Полацкаму каледжу УА «ВДУ імя П.М.Машэрава », сведчыць, што сістэма менеджменту якасці праектавання, распрацоўкі і прадстаўлення паслуг на атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі адпавядае патрабаванням СТБ ІСО 9001.
1 снежня 2022 года, у рамках Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, валанцёры клуба "Альтэрнатыва" правялі акцыю "Ведай. Разумей. Дзейнічай". Перад навучэнцамі каледжа выступіла галоўны спецыяліст цэнтра, дружалюбнага падлеткам "Адкрыцьцё" Лавейка Т. П.
У рамках абласнога грамадзянска-патрыятычнага марафону "Адзіны" нашы навучэнцы прынялі ўдзел у народным выкананні гімна Рэспублікі Беларусь.
26 лістапада 2022 года ў каледжы праведзен бацькоўскі сход па тэме "Стварэнне бяспечнага асяроддзя для паспяховай сацыялізацыі навучэнцаў: закон, супрацоўніцтва, альтэрнатыва".
У ходзе сходу ўдзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні арганізацыі навучальнага працэсу і практычнай падрыхтоўкі як фактараў паспяховай сацыялізацыі навучэнцаў, прафілактыкі супрацьпраўных паводзін навучэнцаў.
З інфармацыяй выступілі намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Арцімёнак Т.М., намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Булах С.А., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Колач І.Л., кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Осіпаў А.Г., урач-псіхатэрапеўт Ляшчынская А.М. У навучальных групах адбылася сустрэча з куратарамі і загадчыкамі спецыяльнасцей Максімавай В.М., Літвінавай А.М., Краўчанкай В.Ю.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з прэзентацыяй "Каледж: гісторыя і сучаснасць".
Валанцёры клуба "Альтэрнатыва" (кіраўнік Арлова А.В.) падрыхтавалі і правялі акцыю для бацькоў "Формула бяспекі", а таксама прадставілі відэа "Топ-10 падказак бацькам ад дзяцей".
5 верасня ў каледжы дадзены старт акцыі "Моладзь - за ўраджай!". Студэнцкія сельскагаспадарчыя атрады "Світанак імя Т.С.Марыненкі", "Пралеска імя Т.С.Марыненкі", "Паходня імя Т.С.Марыненкі" адправіліся ў філіял "Вясна-энерга" на ўборку караняплодаў. Жадаем цудоўнага настрою, сонечнага надвор'я і добрага ўраджаю!
“Настаўнік не толькі дае веды, але і вучыць верыць у свае сілы і спраўляцца з цяжкасцямі, ісці да сваёй мары. Настаўнік адчыняе вучням дзверы ў дарослае жыццё, па маленькіх цаглінках творыць будучыню. Таму падрыхтоўка сапраўднага настаўніка – гэта доўгі, складаны, адказны працэс.
…”
З гэтых слоў пачалася традыцыйная для Полацкага каледжа ВДУ імя П.М. Машэрава “Вялікая дыктоўка”, якая штогод ладзіцца цыклавой камісіяй мовы і літаратуры з методыкамі выкладання напярэдадні Дня настаўніка. Сёлета дыктоўка прысвечана прафесійнаму святу і юбiлею каледжа, які будзе адзначацца ў кастрычніку. Навучэнцы разам з кіраўніцтвам каледжа, выкладыкамі пісалі тэкст, прысвечаны гісторыі навучальнай установы.
“…На працягу 150 гадоў Полацкі каледж ВДУ імя П.М. Машэрава адчыняе дзверы ў будучыню тысячам юнакоў і дзяўчат, працавітых, мэтанакіраваных, добрых настаўнікаў, выхавальнікаў. Шмат намаганняў давялося прыкласці выкладчыкам навучальнай установы, каб пра яе загаварылі як пра лепшую навучальную ўстанову па падрыхтоўцы педагагічных кадраў для нашай краіны.”
Да віншванняў далучыліся і школьнікі горада. Дыктоўку і свае пажаданні да свята напісалі шасцікласнікі ДУА “Сярэняя школа №8 г. Полацка” (настаўнік Чарлёнак М.В.) і вучні 9 класа ДУА “Сярэняя школа №18 імя Ефрасінні Полацкай г.Полацка” (настаўнік Аўчыннікава В.В.).
“150 гадоў дзверы каледжа адчынены для тых, у каго ёсць вялікае імкненне і жаданне атрымаць якасную прафесійную падрыхтоўку.
З Днём нараджэння, каледж!”
3 верасня ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава прайшоў відэамарафон "Чароўная мелодыя замалёвак беларускай кнігі".
Наведаўшы тэматычную выставу "Полацк літаратурны", навучэнцы пазнаёміліся з навінкамі літаратуры, з творчасцю паэтаў і празаікаў Полаччыны.
На стэндавай сесіі “Творчая спадчына выкладчыкаў і выпускнікоў Полацкага каледжа ВДУ імя П.М. Машэрава» навучэнцы груп новага набору даведаліся аб рабоце навучэнцаў старэйшых курсаў па вывучэнні літаратурнай спадчыны выкладчыкаў і выпускнікоў Полацкага каледжа ВДУ імя П.М. Машэрава.
У межах рэспубліканскага Тыдня роднай мовы " Як ты дорага мне, мая родная мова!" навучэнцы спецыяльнасці Пачатковая адукацыя прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў. Наведалі выставу вучэбнай літаратуры " Сэрцам роднага слова краніся", стварылі інтэрактыўнае воблака слоў " Маё любімае слова па-беларуску ", прагледзелі відэасюжэты пра знакамітых беларусаў. Групы 12Н і 31Н сумесна наладзілі літаратурна- музычную імпрэзу "Чытаем Максіма Танка разам".
З 20 па 29 красавіка 2022 года ў каледжы паспяхова прайшлі 12 мерапрыемстваў у рамках Тыдня камісіі баяна, акардэона. Шырокі спектр накіраванасці мерапрыемстваў адкрываў магчымасць выкладчыкам каледжа і навучэнцам пазнаёміцца з напрацоўкамі і дасягненнямі камісіі ў педагагічнай, метадычнай і творчай рабоце. Некалькі творчых праектаў стануць традыцыйнымі. Галоўны вынік гэтага яркага міні фестывалю - пацвярджэнне высокага стваральнага патэнцыялу каманды выкладчыкаў і навучэнцаў і моцны імпульс да далейшага ўдасканалення працы і вучобы.
20 верасня на базе Полацкага каледжа ВДУ имя П. М. Машэрава ГА "БРСМ" адзначыла свой 20-гадовы юбілей на ўрачыстым мерапрыемстве ўзнагародзілі лепшых і самых актыўных!
Першасная арганізацыя каледжа ўдастоена падзякі за асабісты ўклад у развіццё і рэалізацыю праектаў і праграм!
4 мая 2022 года ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў раённага агляду-конкурсу на найлепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах горада Полацка і Полацкага раёна па выніках 2021 года.
Па выніках агляду-конкурсу Полацкі каледж ВДУ імя П.М.Машэрава ўзнагароджаны ДЫПЛОМАМ 1 СТУПЕННІ ў сферы дзейнасці «Сярэдняя спецыяльная і прафесійна-тэхнічная адукацыя».
На агляд-конкурс прадстаўлены зборнік матэрыялаў з вопыту работы "Полацкі каледж ВДУ імя П.М.Машэрава: адзінства вопыту, інавацый, здзяйсненняў" (pedcol.vsu.by).
Віншуем калектыў каледжа з дастойнай узнагародай! Жадаем далейшых поспехаў!