9 лютага 2022 года ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава ў рамках рэспубліканскай акцыі "Бяспека ў кожны дом" праведзена сустрэча навучэнцаў спецыяльнасці "Замежная мова" і інспектара прапаганды Полацкага падраздзялення МНС Т.С. Мацялёнак.
Тая Сяргееўна расказала аб мэтах акцыі, аб пажарах, якія адбыліся ў раёне і прычынах іх узнікнення, нагадалі аб прынцыпе дзеяння аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.
Чарговы раз нагадала аб мабільным дадатку для планшэтаў і смартфонаў - "МНС Беларусі: Дапамога побач!".
Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы, а інтэрактыўная форма правядзення акцыі ў выглядзе гульні "Сакрэт бяспекі" дапамагла навучэнцам лепш засвоіць і замацаваць важныя правілы бяспекі.
У завяршэнні мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з відэаролікам "Бяспека ў кожны дом".