Спецыяльнасць 2-01 02 01 Пачатковая адукацыя
Кваліфікацыя Настаўнік
1872 год - адкрыццё спецыяльнасці |
Загадчык аддзялення Максiмава Вольга Мікалаеўна
Настаўнік пачатковых класаў - педагог, які дае дзецям базавыя веды, без якіх немагчыма іх далейшая адукацыя.
Працаваць з дзецьмі, быць для іх правадніком у свет ведаў, быць масавіком-забаўнікам і пры гэтым быць узорам маральнасці – зусім не лёгкая справа.
Навучанне на спецыяльнасці дае веды тэорыі і методыкі выкладання ў пачатковых класах, дзейнасці класнага кіраўніка. Навучэнцы асвойваюць асновы арганізацыі пазаўрочнай працы, псіхалагічнага суправаджэння адукацыйнага працэсу і інш.
Прафесійныя дысцыпліны ўключаюць:
• Педагогіка
• Псіхалогія
* Анатомія, фізіялогія і гігіена
• Руская мова з методыкай выкладання
* Беларуская мова з методыкай выкладання
• Каліграфія
* Сусветная дзіцячая літаратура
• Тэарэтычныя асновы пачатковага курса матэматыкі з методыкай выкладання
* Тэорыя і методыка навучання выяўленчай дзейнасці
* Тэорыя і методыка фізічнага выхавання
* Тэорыя і методыка музычнага выхавання
Асноўныя функцыянальныя абавязкі выпускнікоў:
* Вызначэнне мэтаў і задач, планаванне, правядзенне і аналіз урокаў;
* Педагагічны кантроль, ацэнка працэсу і выніку навучання;
* Вядзенне дакументацыі, якая забяспечвае навучанне па адукацыйных праграмах пачатковай адукацыі;
* Вызначэнне мэтаў і задач пазаўрочнай дзейнасці, планаванне і правядзенне пазаўрочных заняткаў;
* Узаемадзеянне з бацькамі навучэнцаў пры вырашэнні задач навучання і выхавання;
* Распрацоўка вучэбна-метадычных матэрыялаў (рабочыя праграмы, вучэбна-тэматычныя планы)
* Сістэматызацыя і ацэнка педагагічнага вопыту і адукацыйных тэхналогій у галіне пачатковай адукацыі на аснове вывучэння прафесійнай літаратуры, самааналізу і аналізу дзейнасці іншых педагогаў;
* Афармленне педагагічных распрацовак у выглядзе справаздач, рэфератаў.
Кантынгент навучэнцаў на 01.10.2021 навучальнага года:
Група |
Куратар |
Колькасць навучэнцаў |
Вакансіі |
||
усяго навучэнцаў |
У тым ліку |
||||
Бюджэт |
Пазабюджэт |
||||
11Н |
Дрозд А.І. |
30 |
25 |
5 |
- |
21Н |
Сарасека Г.Г. |
30 |
24 |
6 |
- |
22Н |
Журко Г.Б. |
29 |
26 |
3 |
- |
31Н |
Сухарукава Ю.А. |
24 |
24 |
- |
1 |
32Н |
Хоміч А.У. |
23 |
23 |
- |
1 |
Усяго |
136 |
122 |
14 |
2 |
Базы практыкі: сярэднія школы, гімназіі г. Полацка, Наваполацка
Выпускнікі могуць паступаць у любыя вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і інш.
Варыянты працаўладкавання выпускнікоў спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя»: настаўнік пачатковых класаў, педагог-арганізатар, выхавальнік групы падоўжанага дня, настаўнік рускай мовы, беларускай мовы, англійскай мовы, кіраўнік студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (у адпаведнасці з атрыманай дадатковай спецыялізацыяй).
"Што можа быць больш сумленным і больш высакародным, як вучыць іншых таму, што сам найлепшым чынам ведаеш...»
(М. Квінціліан)