9 красавіка 2022 года ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава адбыўся XXII фестываль маладых выканаўцаў імя М.М.Пятрэнкі з прымяненнем інфармацыйна-камп'ютэрных тэхналогій пры завочнай форме ўдзелу навучэнцаў сярэдніх школ і дзіцячых школ мастацтваў Віцебскага рэгіёну.
Галоўная мэта фестывалю - выяўленне таленавітых выканаўцаў, дапамога ў вызначэнні іх далейшай прафесійнай дзейнасці.
Прафесійным журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі В.М. і 10 творчых калектываў.
Вынікі фестывалю размешчаны на сайце Полацкага каледжа https://pedcol.vsu.by/ (вынікі фестывалю).
Аргкамітэт фестывалю віншуе ўсіх удзельнікаў, дзякуе прадстаўнікам устаноў адукацыі за падтрымку маладых выканаўцаў і спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва.
Запрашаем удзельнікаў фестывалю і навучэнцаў прадоўжыць навучанне на спецыяльнасці “Музычная адукацыя”.
19 сакавіка 2022 года на базе ДУА "Сярэдняя школа № 2 г.Верхнядзвінска" прадстаўнікі каледжа прынялі ўдзел у правядзенні Дня педагагічнай накіраванасці ў рамках раённага прафарыентацыйнага мерапрыемства "Крок у прафесію". Намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Булах С.А. пазнаёміла выпускнікоў устаноў адукацыі Верхнядзвінскага раёна з правіламі прыёму ў каледж, прадставіла ўвазе навучэнцаў відэаролік. Навучэнцы выпускной групы спецыяльнасці "Музычная адукацыя", лідэры маладзёжнага руху Горская Аляксандра і Свірыдава Дар'я, выкладчык музычных дысцыплін, кіраўнік народнага вакальнага ансамбля "Вясна" Шыбуняева Таццяна Ігараўна ўручылі прысутным цудоўныя музычныя падарункі.
22 сакавіка на спецыяльнасці "Музычная адукацыя" адбылася канферэнцыя па выніках пераддыпломнай практыкі.
Навучэнцы групы 31М разам з кіраўнікамі практыкі Яраш Д. М. і Жаравай Ю. В. падзяліліся сваімі ўражаннямі, расказалі пра цяжкасці, з якімі давялося сутыкнуцца, падзяліліся вопытам з навучэнцамі груп 11М і 21М.
Пераддыпломная практыка дазваляе адаптаваць нашых навучэнцаў да рэальных умоў навучальнага і выхаваўчага працэсу ўстаноў агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі, стварыць умовы для практычнага прымянення ведаў, сфарміраваць прафесійна-педагагічныя навыкі, стварыць базу для рэалізацыі патэнцыйных магчымасцей навучэнцаў, забяспечыць паспяховасць іх далейшай педагагічнай дзейнасці, а таксама пакахаць сваю будучую прафесію і прыняць канчатковае рашэнне аб далейшым навучанні ў ВНУ па спецыяльнасці, а некаторым, нават вызначыцца з першым месцам працы.
(фота Т.Г. Шэлег)
Выкладчыкі Полацкага каледжа ВДУ імя П.М.Машэрава спецыяльнасці "Музычная адукацыя" Крывец Л.У, Будоль А.Л., Скараход А.У. прынялі ўдзел у дзевятым Міжнародным конкурсе мастацкай творчасці ў сферы музычна-камп'ютэрных тэхналогій, мультымедыйных праектаў, электронных і друкаваных навучальных дапаможнікаў, друкаваных работ і музычных кампазіцый "Класіка і сучаснасць". Прадстаўлена нотная хрэстаматыя з аўдыё рэдактарам перакладаў музычных твораў для ансамбля выкладчыка каледжа Будоль А.Л., інструментальная аранжыроўка музычнага твора (нотная рэдакцыя і аўдыёзапіс). Віншуем! Жадаем новых перамог!
Літвінава А.М.,
загадчык спецыяльнасці
"Музычная адукацыя"
15 сакавіка 2022 года ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава прайшла сустрэча начальніка ІСН Полацкага РАУС Арэхавай С.Ю. з вучнямі спецыяльнасцей "Пачатковая адукацыя", "Дашкольная адукацыя", "Замежная мова".
Сярод асноўных пытанняў, якія абмеркавалі ўдзельнікі сустрэчы, папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму; адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў у маладзёжным асяроддзі; прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў непаўналетніх; меры бяспекі паводзін непаўналетніх у сацыяльных сетках Інтэрнет і інш.
Падчас мерапрыемства быў прадэманстраваны відэаматэрыял па гэтых тэмах.
Страница 6 из 11