29.01.2022 у Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Прадстаўнікі кіраўніцтва каледжа цёпла сустрэлі абітурыентаў, выкладчык Мішута В.М. пазнаёміў з гісторыяй установы адукацыі, правёў экскурсію па каледжы. Адказны сакратар прыёмнай камісіі Максімава А.М. прадаставіла прысутным інфармацыю аб правілах прыёму ў каледж, асаблівасцях навучання, магчымасцях працаўладкавання і далейшага прафесійнага росту. Спадзяемся, што сённяшнія абітурыенты хутка стануць нашымі навучэнцамі.