З 25 мая па 4 чэрвеня ў сталіцы Кітайскай Народнай Рэспублікі г.Пекіне праходзіў III міжнародны конкурс прафесійнага майстэрства "Майстры Шаўковага шляху" сярод устаноў прафесійнай адукацыі сталіцы КНР і ўстаноў адукацыі краін Шаўковага шляху. Арганізатарамі конкурсу выступілі Пекінскі камітэт адукацыі і Пекінская міжнародная адукацыйная і культурная кампанія "WECO".
У конкурсе прынялі ўдзел каля 1500 чалавек з Расіі, Беларусі і Казахстана. Прадстаўнікі 19 устаноў адукацыі ўсіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь удзельнічалі ў конкурсе ў рэжыме анлайн па шасці кампетэнцыях: "Інфармацыйныя тэхналогіі", "Дызайн", "Кандытарскае мастацтва", "Поварскае мастацтва", "Барыста", "Дашкольная адукацыя (малюнак і вакал)" .
Наш каледж прадстаўляла каманда з 6 навучэнцаў спецыяльнасці Дашкольная адукацыя пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення Краўчанкі А.Ю.
Навучэнцы Салахава Сабіна (гр. 11В) і Пыска Аліна (гр.33В) выканалі песні на рускай і кітайскай мовах.
Янцэвіч Лізавета (гр.22В), Ушакова Даяна (гр.22В), Ружанцова Дыяна (гр.32В) і Нагова Вікторыя (гр.32В) малявалі ілюстрацыі на зададзеную тэму ў рэжыме анлайн.
Усё лета мы чакалі вынікаў конкурса. І вось доўгачаканая навіна - навучэнцы каледжа занялі прызавыя месцы ў намінацыі "вакал" (3 месца) і "малюнак" (3 месца).
Ад усёй душы віншуем канкурсантак з перамогай у трэцім міжнародным конкурсе "Майстры Шаўковага шляху" і выказваем падзяку ўсім выкладчыкам, хто прыняў удзел у падрыхтоўцы навучэнцаў да міжнароднага конкурсу: Жаравай Ю.У., Калач І.Л., Сачыўка С.А.