29 лютага на базе Полацкага каледжа ўстановы адукацыі "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава" адбыўся Рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян.
На пытанні жыхароў горада і работнікаў каледжа, звязаныя з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў, адказвалі прафесіяналы сваёй справы: Полушкіна Таццяна Генадзеўна, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар Полацкага каледжа УА “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава», Трошка Сяргей Аляксандравіч, пракурор г.Полацка і Полацкага раёна, Яшчанка Таццяна Яўгенаўна, прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, Захаранка Вольга Мікалаеўна, старшыня Полацкага раённага аб'яднання прафсаюзаў, Кісялёва Яўгенія Мікалаеўна, прафсаюзны інспектар працы Полацкага раённага аб'яднання прафсаюзаў.
Пасля прававога прыёму грамадзян прайшла сустрэча з калектывам работнікаў і навучэнцаў каледжа. Прысутных азнаёмілі з новымі зменамі і дакументамі Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Крывец Л.В., старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Полацкага каледжа ВДУ імя П.М.Машэрава