22.02.2024 навучэнцы па ініцыятыве ГА “Беларускі саюз жанчын”, наведалі Аддзел ЗАГС і Службу “Адно акно” Полацкага райвыканкама.
У Аддзеле ЗАГС Полацкага райвыканкама для навучэнцаў была арганізавана размова па правах чалавека з разглядам пытанняў аб палавой недатыкальнасці. Удзельнікі сустрэчы даведаліся аб рэгістрацыі зусім розных актаў грамадзянскага стану, аб статыстыцы шлюбаў і разводаў, аб самых папулярных імёнах для хлопчыкаў і дзяўчынак. Не менш цікавай была і сама экскурсія, якая дазволіла дзяўчатам прайсці па ўрачыстай частцы ЗАГСа, пабываць у зале для рэгістрацыі шлюбу, пакоі нявесты.У Службе "Адно акно" даведаліся аб рабоце і пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца спецыялістамі, а таксама аб магчымасцях паляпшэння жыллёвых умоў, атрымання арэнднага, сацыяльнага жылля.