4 мая 2022 года ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў раённага агляду-конкурсу на найлепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах горада Полацка і Полацкага раёна па выніках 2021 года.
Па выніках агляду-конкурсу Полацкі каледж ВДУ імя П.М.Машэрава ўзнагароджаны ДЫПЛОМАМ 1 СТУПЕННІ ў сферы дзейнасці «Сярэдняя спецыяльная і прафесійна-тэхнічная адукацыя».
На агляд-конкурс прадстаўлены зборнік матэрыялаў з вопыту работы "Полацкі каледж ВДУ імя П.М.Машэрава: адзінства вопыту, інавацый, здзяйсненняў" (pedcol.vsu.by).
Віншуем калектыў каледжа з дастойнай узнагародай! Жадаем далейшых поспехаў!
З 21 сакавіка па 21 красавіка 2022 года ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце праводзілася I Рэспубліканская алімпіяда па дашкольнай адукацыі сярод навучэнцаў па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Мэта алімпіяды - развіццё матывацыі да вучэбнай дзейнасці, свядомасці сацыяльнай значнасці будучай прафесіі, ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці педагога ўстановы дашкольнай адукацыі.
У алімпіядзе прынялі ўдзел:
1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Мінскі гарадскі педагагічны каледж"
2. Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага»
3.Ваўкавыскі каледж установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы"
4. Аршанскі каледж ВДУ імя П. М. Машэрава
5.Полацкі каледж ВДУ імя П.М.Машэрава
6. Установа адукацыі "Салігорскі дзяржаўны каледж"
7. Установа адукацыі "Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа"
8. Установа адукацыі "Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж"
Ад Полацкага каледжа ВДУ імя П.М. Машэрава ў алімпіядзе прыняла ўдзел каманда спецыяльнасці 2 – 01 01 01 Дашкольная адукацыя «Сузор'е ПК» у складзе: Аўрыцэвіч Д., Каўнурка К., Піліпёнак А, Старавойтавай В., Рубніковіч Н. Па выніках правядзення двух этапаў алімпіяды і заняла другое месца.
Загадчык спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя" Краўчанка В.Ю.
15 сакавіка 2022 года ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава прайшла сустрэча начальніка ІСН Полацкага РАУС Арэхавай С.Ю. з вучнямі спецыяльнасцей "Пачатковая адукацыя", "Дашкольная адукацыя", "Замежная мова".
Сярод асноўных пытанняў, якія абмеркавалі ўдзельнікі сустрэчы, папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму; адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў у маладзёжным асяроддзі; прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў непаўналетніх; меры бяспекі паводзін непаўналетніх у сацыяльных сетках Інтэрнет і інш.
Падчас мерапрыемства быў прадэманстраваны відэаматэрыял па гэтых тэмах.
9 красавіка 2022 года ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава адбыўся XXII фестываль маладых выканаўцаў імя М.М.Пятрэнкі з прымяненнем інфармацыйна-камп'ютэрных тэхналогій пры завочнай форме ўдзелу навучэнцаў сярэдніх школ і дзіцячых школ мастацтваў Віцебскага рэгіёну.
Галоўная мэта фестывалю - выяўленне таленавітых выканаўцаў, дапамога ў вызначэнні іх далейшай прафесійнай дзейнасці.
Прафесійным журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі В.М. і 10 творчых калектываў.
Вынікі фестывалю размешчаны на сайце Полацкага каледжа https://pedcol.vsu.by/ (вынікі фестывалю).
Аргкамітэт фестывалю віншуе ўсіх удзельнікаў, дзякуе прадстаўнікам устаноў адукацыі за падтрымку маладых выканаўцаў і спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва.
Запрашаем удзельнікаў фестывалю і навучэнцаў прадоўжыць навучанне на спецыяльнасці “Музычная адукацыя”.
У Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава каледжы працягваецца прафарыентацыйны марафон.
10 сакавіка будучыя абітурыенты з Верхнядзвінскага раёна пазнаёміліся з каледжам і яго 150-гадовай гісторыяй, сустрэліся з кіраўніцтвам каледжа, выкладчыкамі і творчымі калектывамі, даведаліся аб правілах прыёму і перспектывах навучання ў каледжы.
19 сакавіка 2022 года на базе ДУА "Сярэдняя школа № 2 г.Верхнядзвінска" прадстаўнікі каледжа прынялі ўдзел у правядзенні Дня педагагічнай накіраванасці ў рамках раённага прафарыентацыйнага мерапрыемства "Крок у прафесію". Намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Булах С.А. пазнаёміла выпускнікоў устаноў адукацыі Верхнядзвінскага раёна з правіламі прыёму ў каледж, прадставіла ўвазе навучэнцаў відэаролік. Навучэнцы выпускной групы спецыяльнасці "Музычная адукацыя", лідэры маладзёжнага руху Горская Аляксандра і Свірыдава Дар'я, выкладчык музычных дысцыплін, кіраўнік народнага вакальнага ансамбля "Вясна" Шыбуняева Таццяна Ігараўна ўручылі прысутным цудоўныя музычныя падарункі.
24.02.2022 навучэнцы спецыяльнасці "Пачатковая адукацыя" прынялі ўдзел у квэсце "Толькі па- беларуску!" Удзельнікі здзейснілі падарожжа па станцыях: " Літаратуразнаўчая", "Нацыянальная", " Творчая", "Музычная" і "Паэтычная". Падчас наведвання станцый навучэнцы чыталі вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа на замежных мовах, рабілі святочныя паштоўкі, узгадвалі назвы нацыянальных страў і традыцыйнага адзення беларусаў, аднавілі веды ў галіне літаратуры, праспявалі беларускія народныя песні. Усе атрымалі асалоду і задавальненне ад сустрэчы з родным словам.
22 сакавіка на спецыяльнасці "Музычная адукацыя" адбылася канферэнцыя па выніках пераддыпломнай практыкі.
Навучэнцы групы 31М разам з кіраўнікамі практыкі Яраш Д. М. і Жаравай Ю. В. падзяліліся сваімі ўражаннямі, расказалі пра цяжкасці, з якімі давялося сутыкнуцца, падзяліліся вопытам з навучэнцамі груп 11М і 21М.
Пераддыпломная практыка дазваляе адаптаваць нашых навучэнцаў да рэальных умоў навучальнага і выхаваўчага працэсу ўстаноў агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі, стварыць умовы для практычнага прымянення ведаў, сфарміраваць прафесійна-педагагічныя навыкі, стварыць базу для рэалізацыі патэнцыйных магчымасцей навучэнцаў, забяспечыць паспяховасць іх далейшай педагагічнай дзейнасці, а таксама пакахаць сваю будучую прафесію і прыняць канчатковае рашэнне аб далейшым навучанні ў ВНУ па спецыяльнасці, а некаторым, нават вызначыцца з першым месцам працы.
(фота Т.Г. Шэлег)
21 лютага ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў музеі Полацкага каледжа была арганізавана і праведзена літаратурная гасцёўня " Надзея Ярмак. Асоба. Настаўнік. Паэт".
Удзельнікі і госці мерапрыемства пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Надзеі Платонаўны, якая на працягу пяцідзесяці гадоў працавала ў каледжы выкладчыкам рускай мовы і літаратуры. Акрамя гэтага, Надзея Платонаўна - удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Заслужаны настаўнік БССР, выдатны паэт і, безумоўна, цудоўны чалавек.
Першакурснікі аддзяленняў " Замежная мова" і "Пачатковая адукацыя" мелі магчымасць пачуць вершы Надзеі Платонаўны ў выкананні сваіх аднагрупнікаў, выказаць свае меркаванні, падзяліцца пачуццямі, уражаннямі. Усе прысутныя падкрэслівалі, колькі дабрыні, святла, цеплыні да роднай зямлі, людзей, бацькоў гучыць у яе вершах.
Удзельнікі гасцёўні пераканаліся, што Надзея Платонаўна - гэта сапраўдны прафесіянал, таленавіты паэт, чалавек з вялікай літары! Ганарымся і памятаем!
Выкладчыкі Полацкага каледжа ВДУ імя П.М.Машэрава спецыяльнасці "Музычная адукацыя" Крывец Л.У, Будоль А.Л., Скараход А.У. прынялі ўдзел у дзевятым Міжнародным конкурсе мастацкай творчасці ў сферы музычна-камп'ютэрных тэхналогій, мультымедыйных праектаў, электронных і друкаваных навучальных дапаможнікаў, друкаваных работ і музычных кампазіцый "Класіка і сучаснасць". Прадстаўлена нотная хрэстаматыя з аўдыё рэдактарам перакладаў музычных твораў для ансамбля выкладчыка каледжа Будоль А.Л., інструментальная аранжыроўка музычнага твора (нотная рэдакцыя і аўдыёзапіс). Віншуем! Жадаем новых перамог!
Літвінава А.М.,
загадчык спецыяльнасці
"Музычная адукацыя"
Сёння 21 лютага ў каледжы вучэбны дзень пачаўся з акцыі "Шчасцейка-гэта...", прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы. Навучэнцы і выкладчыкі абменьваліся сваімі любімымі беларускімі словамі. Найбольш папулярныя сярод іх- сонейка, каханне, бульба, калі ласка...
Аматары беларускай мовы прынялі ўдзел у чэленджы "Лёгкая мова", прагледзеўшы які кожны змог папоўніць свой слоўнік новымі цікавымі словамі.
Ці ведаеце Вы імя першага нобелеўскага лаўрэата ў гісторыі незалежнай Беларусі, у якім конкурсе перамагла юная Ксенія Сітнік?
Ці добра вы разбіраецеся ў беларускай музыцы, літаратуры, фільмах і брэндах?
Як хутка Вы ўмееце перакладаць словы з рускай мовы на беларускую? Такія веды і ўменні спатрэбіліся ўдзельнікам забаўляльна-пазнавальнай гульні "Альберт-шоу па-беларуску", якая прайшла сёння ў актавай зале каледжа. Мерапрыемства прымеркавана да Дня роднай мовы.