Усе, хто дакрануўся да найстарэйшай у Рэспубліцы Беларусь навучальнай установы - Полацкага каледжа УА "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава», не застаўся абыякавым да яго гісторыі і традыцый, культуры ўзаемаадносін і пастаяннага імкнення да дасканаласці. Наша навучальная ўстанова пачала сваю працу ў далёкім 1872 годзе 6 кастрычніка (па новым стылі) як Полацкая настаўніцкая семінарыя. Неймаверна шмат намаганняў прыйшлося прыкласці педагогам навучальнай установы, каб пра яе загаварылі, як пра лепшую навучальную установу па падрыхтоўцы педагагічных кадраў для нашай краіны. Гісторыя і ўдзячная памяць захавалі імёны многіх людзей, якія маюць дачыненне да добрай справы. Іх праца была высока ацэнена дзяржавай. Успамінаючы на старонках летапісу імёны і дзеянні мінулых дзён, мы аддаём нашым папярэднікам даніну ўдзячнай памяці і, разам з тым, прымаем на сябе паўнату адказнасці за цяперашнія дні і за будучыя часы. Сёння Полацкі каледж УА "Віцебскі ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» - гэта сучасная мабільная навучальная ўстанова ў складзе ВНУ. Традыцыі, якія склаліся за шматгадовую гісторыю, высокапрафесійны калектыў выкладчыкаў, велізарнае імкненне і жаданне выконваць даручаную справу на высокім якасным узроўні дазваляюць забяспечыць годную прафесійную падрыхтоўку будучых спецыялістаў не толькі сістэмы адукацыі, але і іншых галін эканомікі нашай краіны. |
Каледж у ліку першых ССНУ ў Рэспубліцы Беларусь прайшоў сертыфікацыю СМЯ на адпаведнасць патрабаванням стандартаў СТБ ІСО 9001. Сертыфікат адпаведнасці, выдадзены Полацкаму каледжу УА «ВДУ імя П.М.Машэрава », сведчыць, што сістэма менеджменту якасці праектавання, распрацоўкі і прадстаўлення паслуг на атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі адпавядае патрабаванням СТБ ІСО 9001.