Напярэдадні Дня Перамогі навучэнцы і працоўны калектыў Полацкага каледжа ВДУ імя П.М.Машэрава прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах.

Асаблівасцю ўсіх святочных мерапрыемстваў стала тэма памяці аб героях-пераможцах, выказванне вялізнай удзячнасці ветэранам, дзякуючы якім мы зараз жывем у мірнай і свабоднай краіне. Усе мерапрыемствы прасякнуты тэмай Года народнага адзінства і накіраваны на кансалідацыю беларускага грамадства.

1 мая 2024 года члены ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт» (кіраўнік Осіпаў А.Г.) прынялі ўдзел у складзе дэлегацыі Полацкага раёна ў абласной патрыятычнай акцыі «Прарыў Перамогі», прысвечанай 80-годдзю прарыву варожай блакады партызанамі Полацка-Лега у мемарыяльным комплексе "Прарыў" ва Ушацкім раёне, а таксама ў рамках святочных мерапрыемстваў прынялі ўдзел у рэспубліканскай творчай акцыі "З песняй - да Перамогі" падчас якой была выканана песня "Дзень Перамогі".

6 мая адбыўся майстар-клас па каліграфіі «Кветкі Перамогі. Памяць пакаленняў». Ва ўдзельнікаў была магчымасць напісаць пяром і чарнілам на франтавым канверце прозвішчы і імёны сваякоў або землякоў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатары майстар-класа, навучэнцы групы 31Н аддзялення «Пачатковая адукацыя» Раманятава В., Бартошка С., Каросцік М., Мудрава В. пад кіраўніцтвам выкладчыка Дрозд А.І., дапамагалі ўдзельнікам асвоіць мастацтва пісаць пяром.

6 мая ў актавай зале каледжа адбылося ўрачыстае мерапрыемства "Кветкі Перамогі", у якім прынялі ўдзел творчыя калектывы каледжа.

7 мая для навучэнцаў і выкладчыкаў каледжа была арганізавана інтэрактыўная гульня «Дакраніся да Перамогі!». Удзельнікі замацавалі свае веды аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, узгадалі імёны герояў, якія коштам свайго жыцця набліжалі Перамогу! Арганізатары гульні навучэнцы групы 22Н спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» (куратар Машарская А.Г.)

7 мая навучэнцы каледжа ў складзе дэлегацыі г.Полацка прынялі ўдзел ва ўрачыстых святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі. Сярод іх - урачысты збор і канцэрт майстроў мастацтваў у Палацы Рэспублікі.

8 мая каля помніка 23-м воінам гвардзейцам навучэнцы вучэбнай групы 11 н Спецыяльнасці "Пачатковая адукацыя" далучыліся да ўдзельнікаў гарадской маладзёжнай патрыятычнай акцыі "Вам, ветэраны, паклон і памяць пакаленняў". Патрыятычная акцыя "Жыве Перамога ў пакаленнях" на плошчы Свабоды аб'яднала жыхароў горада Полацка і Полацкага раёна. У акцыі прынялі ўдзел выпускнікі каледжа - вучэбная група 31В (куратар Лоўкіна С.А.). Разам з удзельнікамі мерапрыемства выпускнікі ўсклалі жывыя кветкі да помніка Вызваліцелям Полацка. У гэты ж дзень навучэнцы спецыяльнасці «Музычная адукацыя» наведалі канцэрт «Радзіма ў нас адна!». ансамбля «Паварот».

9 мая - асаблівы дзень для кожнага з нас. Па традыцыі мерапрыемствы прайшлі на Кургане Бяссмерця. Навучэнцы і члены працоўнага калектыву прынялі ўдзел у шэсці "Беларусь памятае" з фатаграфіямі сваякоў - удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, патрыятычнай акцыі "Гэтых дзён не змоўкне слава!" з ускладаннем жывых кветак да падножжа Кургана Бяссмерця, наведалі тэматычную канцэртную праграму «Табе, Радзіма, прысвячаем!» з удзелам Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі "Бяседа".