9 красавіка 2024 года ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава
прайшоў III вакальны конкурс “Песні маёй краіны”, прысвечаны Году якасці, 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатар творчага праекта Жарава Ю.У., выкладчык цыклавой камісіі вакальна-харавых прадметаў.

Для ўдзелу ў конкурснай праграме навучэнцы III курса спецыяльнасці “Музычная адукацыя” разам з педагогамі падрыхтавалі вакальныя творы беларускіх аўтараў: З.Біралы, А.Лягчылава, Л.Ляшчэвіч, У.Някляева, В.Карызны, І.Лучанка, а таксама самадзейных аўтараў Полаччыны М.Пятрэнкі, Н.Чацвярыковай, І.Колач.
Выступленні канкурсантаў ацэньвала журы ў складзе выкладчыкаў  каледжа і "незалежнае журы" ў складзе выпускнікоў спецыяльнасці "Музычная адукацыя".
Пераможцамі конкурсу сталі:
Дыплом 1 ступені – Ангеліна Шаура (выкладчык Стрэльчанка А.А.);
Дыплом 2 ступені – Ульяна Вайцяховіч (выкладчык Шыбуняева Т.І.);
Дыплом 3 ступені – Наталля Дробатава (выкладчык Стрэльчанка А.А.).

Дыпломамі ў намінацыях адзначаны:
"За лепшае выкананне патрыятычнай песні" - Марат Дзягальцаў (выкладчык Шыбуняева Т.І.);
«За стварэнне лепшай сцэнічнай выявы» - Антаніна Таміліна (выкладчык Шыбуняева Т.І.);
"Адкрыццё конкурсу" - Вікторыя Цветынская (выкладчыца Агароднікава С.М.)
Свой выбар зрабілі выкладчыкі, навучэнцы і бацькі, аддаўшы "глядацкія сімпатыі" Крысціне Нужынай (выкладчык Жарава Ю.В.).
Выдатны акампанемент да вакальных твораў прагучаў у выкананні Зелянко А.В., Марцінай І.М., Хутаранскай Н.С., Шасцітка І.В., Якімовіч А.І.
Беларуская песенная культура багатая, разнастайная і самабытная.
Яна дае магчымасць эмацыйна ўздзейнічаць на слухача, выклікае водгук у сэрцах.
Навучэнцы каледжа выбіраюць беларускую песню, далікатную і забіяцкую, патрыятычную і лірычную. Бо гэта - "Песні маёй краіны".
Віншуем з удалым творчым праектам!