Усе, хто дакрануўся да найстарэйшай у Рэспубліцы Беларусь навучальнай установы - Полацкага каледжа УА "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава», не застаўся абыякавым да яго гісторыі і традыцый, культуры ўзаемаадносін і пастаяннага імкнення да дасканаласці. Наша навучальная ўстанова пачала сваю працу ў далёкім 1872 годзе 6 кастрычніка (па новым стылі) як Полацкая настаўніцкая семінарыя. Неймаверна шмат намаганняў прыйшлося прыкласці педагогам навучальнай установы, каб пра яе загаварылі, як пра лепшую навучальную установу па падрыхтоўцы педагагічных кадраў для нашай краіны. Гісторыя і ўдзячная памяць захавалі імёны многіх людзей, якія маюць дачыненне да добрай справы. Іх праца была высока ацэнена дзяржавай. Успамінаючы на старонках летапісу імёны і дзеянні мінулых дзён, мы аддаём нашым папярэднікам даніну ўдзячнай памяці і, разам з тым, прымаем на сябе паўнату адказнасці за цяперашнія дні і за будучыя часы. Сёння Полацкі каледж УА "Віцебскі ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» - гэта сучасная мабільная навучальная ўстанова ў складзе ВНУ. Традыцыі, якія склаліся за шматгадовую гісторыю, высокапрафесійны калектыў выкладчыкаў, велізарнае імкненне і жаданне выконваць даручаную справу на высокім якасным узроўні дазваляюць забяспечыць годную прафесійную падрыхтоўку будучых спецыялістаў не толькі сістэмы адукацыі, але і іншых галін эканомікі нашай краіны.

 Т. Г. Полушкіна

Дырэктар Полацкага каледжа установы адукацыi «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава», заслужаны работнік адукацыi Рэспублікі Беларусь

  Каледж у ліку першых ССНУ ў Рэспубліцы Беларусь прайшоў сертыфікацыю СМЯ на адпаведнасць патрабаванням стандартаў СТБ ІСО 9001. Сертыфікат адпаведнасці, выдадзены Полацкаму каледжу УА «ВДУ імя П.М.Машэрава », сведчыць, што сістэма менеджменту якасці праектавання, распрацоўкі і прадстаўлення паслуг на атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі адпавядае патрабаванням СТБ ІСО 9001.

9 красавіка 2024 года ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава
прайшоў III вакальны конкурс “Песні маёй краіны”, прысвечаны Году якасці, 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатар творчага праекта Жарава Ю.У., выкладчык цыклавой камісіі вакальна-харавых прадметаў.

Моладзевае крыло пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» Полацкага каледжа ВДУ імя П.М.Машэрава - робім выбар разам са сваёй краінай!

29 лютага на базе Полацкага каледжа ўстановы адукацыі "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава" адбыўся Рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян.

20 лютага 2024 года ў храме Праабражэння Гасподняга (ніжні храм Свята-Успенскага кафедральнага сабора) адбылося адкрыццё і першыя выступленні ўдзельнікаў XXII Срэценскі абласных адукацыйных чытанняў «Асновы праваслаўнай культуры. Вопыт узаемадзеяння ўстаноў адукацыі і Касцёла».

Сябры! Дзякуй, шчыры дзякуй усім за актыўны ўдзел у мерапрыемствах Тыдня роднай мовы. Вы з намі-значыць вы сапраўдныя аматары роднай мовы. Жадаем, каб у вас часцей узнікала жаданне гаварыць па-беларуску.

У рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў "Афганістан у лёсе нашых землякоў" і месячніка ваенна-патрыятычнай работы навучэнцы і выкладчыкі Полацкага каледжа ВДУ імя П.М.Машэрава сталі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, прысвечаных 35-й гадавіне вываду войскаў з Афганістана.

22.02.2024 навучэнцы па ініцыятыве ГА “Беларускі саюз жанчын”, наведалі Аддзел ЗАГС і Службу “Адно акно” Полацкага райвыканкама.

З 25 мая па 4 чэрвеня ў сталіцы Кітайскай Народнай Рэспублікі г.Пекіне праходзіў III міжнародны конкурс прафесійнага майстэрства "Майстры Шаўковага шляху" сярод устаноў прафесійнай адукацыі сталіцы КНР і ўстаноў адукацыі краін Шаўковага шляху. Арганізатарамі конкурсу выступілі Пекінскі камітэт адукацыі і Пекінская міжнародная адукацыйная і культурная кампанія "WECO".

22 лютага 2024, у каледжы было праведзена мерапрыемства, прысвечаная Дню роднай мовы, што прайшоў у сераду 21 лютага. Удзельнікі інтэлект-лабараторыі I Quiz Алёна Вайцяшонак і Марыя Радзішэўская з групы 12Н і Юлія Страйсцян з групы 31Н падрыхтавалі гульню на беларускай мове «Сваімі словамі». Яны зрабілі ўсё самастойна, пачынаючы са складання пытанняў і сканчаючы правядзеннем гульні.

З 4 па 7 красавіка 2023 года ў Маладзечне прайшла Рэспубліканская спартакіяда каледжаў - 2023 па валейболе сярод юніёрак.
Віншуем навучэнку групы 32В спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» Батуру Ганну і навучэнку  групы 31Н спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» Гушчанку Аліну, якія прадставілі Віцебскую вобласць у складзе зборнай каманды і сталі бронзавымі прызёрамі!
Ганна і Аліна трэніруюцца ў зборнай камандзе каледжа па валейболе (выкладчык Захараў А.У.)
Жадаем далейшых спартыўных перамог!