1. Агульнакаледжныя традыцыйныя мерапрыемствы (свята, прысвечанае пачатку навучальнага года «З днём Ведаў, каханы каледж!», урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя ўручэнню дыпломаў выпускнікам каледжа, Дзень настаўніка і інш.)

2. Мерапрыемствы, прысвечаныя каляндарным святам, знамянальным датам.

3. Мерапрыемствы прафесійнай накіраванасці (Дні навукі, канферэнцыі, фестываль "Навука +", конкурсы прафесійнага майстэрства і інш.)

4. Праца музея гісторыі каледжа.

5. Арганізацыя працы вучнёўскага самакіравання (САМІТу – рады актыўных, маладых, ініцыятыўных, творчых).

6. Арганізацыя культурна-масавых мерапрыемстваў (творчых конкурсаў, фестываляў, маладзёжных праектаў і інш.). Удзел у мерапрыемствах рознага ўзроўню (раённых, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных).

7. Правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў (спаборніцтваў, турніраў, дзён здароўя, акцый і інш.). Удзел у спартыўных мерапрыемствах рознага ўзроўню (раённых, абласных, рэспубліканскіх).

8. Арганізацыя работы аб'яднанняў па інтарэсах.

9. Арганізацыя грамадска-карыснай дзейнасці (удзел у працоўных моладзевых акцыях, суботніках па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі каледжа і г.д.).

10. Валанцёрская дзейнасць.