Паважаныя абітурыенты!

 

 

 

Залічэнне ва ўстанову адукацыі праводзіцца ў адпаведнасці з ПРАВІЛАМІ ПРЫЁМУ АСОБ ДЛЯ АТРЫМАННЯ СЯРЭДНАЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ (раздзел 5).

 

Залічэнне на бюджэтную і платную форму атрымання адукацыі па спецыяльнасцях "Дашкольная адукацыя", "Замежная мова", "Пачатковая адукацыя", "Арганізацыя гасцінічных паслуг" праводзіцца па конкурсе сярэдняга бала дакумента аб адукацыі, які вызначаецца па дзесяцібальнай шкале з дакладнасцю да дзесятых доляў адзінкі. .

 

Залічэнне на бюджэтную форму атрымання адукацыі па спецыяльнасці "Музычная адукацыя" праводзіцца на аснове агульнай сумы балаў, падлічанай па выніках здачы ўступнага іспыту па спецыяльнасці (сумы балаў, атрыманых па 2 этапах) і сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.

 

На месцы, устаноўленыя кантрольнымі лічбамі прыёму для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, праводзіцца асобны конкурс.

 

Па-за конкурсам залічваюцца дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

 

Інфармацыя аб колькасці пададзеных заяў на кожную спецыяльнасць, сярэднім бале абітурыентаў, колькасці льготнікаў і мэтавікоў размяшчаецца і рэгулярна абнаўляецца на сайце ўстановы адукацыі.

 

Залічэнне абітурыентаў у лік навучэнцаў па выніках конкурснага набору ажыццяўляецца на адкрытым пасяджэнні прыёмнай камісіі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

 

Пераважнае права на залічэнне пры роўнай агульнай суме балаў у парадку пералічэння маюць:

 

* інваліды I або II групы, дзеці-інваліды, якія прадаставілі пры прыёме дакументаў адпаведнае пасведчанне і заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі або медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі аб тым, што ім не супрацьпаказана навучанне па выбранай спецыяльнасці;

 

* асобы, якія маюць ільготы ў адпаведнасці з пунктам 7 артыкула 18 Закона Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2009 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый";

 

* інваліды III групы;

 

* асобы, якія маюць ільготы ў адпаведнасці з артыкуламі 19 – 23 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый»;

 

* абітурыенты са шматдзетных сем'яў;

 

* пераможцы трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай у навучальным годзе;

 

* пераможцы рэспубліканскіх, абласных турніраў і конкурсаў, праведзеных заснавальнікамі ўстаноў адукацыі па вучэбных прадметах уступных іспытаў;

 

* абітурыенты, якія атрымалі больш высокі бал па профільным выпрабаванні;

 

* абітурыенты, якія маюць у дакуменце аб адукацыі больш высокі бал па вучэбных прадметах «Руская мова», «Беларуская мова»;

 

* абітурыенты, якія маюць больш высокі сярэдні бал дакумента аб адукацыі, дакладнасць якога вызначаецца не ніжэй за дзесятыя долі адзінкі.