Тэрміны прыёму дакументаў:
на аснове агульнай базавай адукацыі (9 класаў):
на бюджэтную форму навучання з 20 ліпеня да 3 жніўня;
на аснове агульнай сярэдняй адукацыі (11 класаў):
на бюджэтную форму навучання з 20 ліпеня да 12 жніўня;
Тэрміны правядзення ўступных іспытаў на аснове агульнай базавай адукацыі з 4 па 8 жніўня 2022 года.
На аснове агульнай сярэдняй адукацыі ўступныя іспыты не праводзяцца.
Графік працы:
Панядзелак - субота з 9.00 да 18.00. Нядзеля - выходны
Прыёмнай камісіяй будзе ажыццяўляцца інфармаванне абітурыентаў аб ходзе прыёму дакументаў на сайце ўстановы адукацыі, на папяровым носьбіце.
Інфармацыя будзе штодня абнаўляцца кожныя тры гадзіны працы прыёмнай камісіі (12.00, 15.00, 18.00). У апошні дзень прыёму дакументаў інфармаванне спыніцца а 15-й гадзіне.
Спіс дакументаў, якія падаюцца абітурыентамі
у прыёмную камісію:
· 2 канверта з маркамі абавязкова;
· заяву на імя кіраўніка УССА;
· пасведчанне аб адукацыі (арыгінал);
· медыцынская даведка аб стане здароўя па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя (карта прышчэпак);
· 8 фатаграфій памерам 3х4 см;
· дакументы, якія пацвярджаюць права абітурыента на льготы.
Пры падачы дакументаў пашпарт (арыгінал) прадастаўляецца абітурыентам асабіста. Непаўналетні абітурыент падае дакументы ў прыёмную камісію ў прысутнасці законнага прадстаўніка, які прад'явіў пасведчанне асобы (пашпарт).
У выпадку немагчымасці прыбыцця абітурыента ў прыёмную камісію УССА па ўважлівай прычыне (захворванне, удзел у міжнародных конкурсах, алімпіядах, спаборніцтвах, іншыя незалежныя ад абітурыента абставіны, пацверджаныя дакументальна) дакументы падаюць прадстаўнікі абітурыента.
У выпадку падачы дакументаў ад імя абітурыента яго законным прадстаўніком прад'яўляюцца дакументы, якія пацвярджаюць асобу і статус законнага прадстаўніка, копія дакумента, які пацвярджае асобу абітурыента.
У выпадку падачы дакументаў ад імя абітурыента яго прадстаўніком, які дзейнічае на падставе даверанасці, прад'яўляюцца дакумент, які сведчыць асобу прадстаўніка, копія дакумента, які сведчыць асобу абітурыента, а таксама даверанасць, завераная натарыяльна або ўпаўнаважанай службовай асобай.
Залічэнне ва ўстанову адукацыі будзе праводзіцца ў адпаведнасці з Правіламі прыёму асоб ва УССА РБ для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі (кіраўнік 5).
ТЭЛЕФОН "ГАРАЧАЙ ЛІНІІ" МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ - 8 (017) 222 43 12
Полацкі каледж
Установа адукацыі
"Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава"
у 2022 годзе плануе ажыццяўляць набор на наступныя спецыяльнасці
(дзённая форма навучання):
Спецыяльнасць, спецыялізацыя
Кваліфікацыя |
Форма і тэрмін навучання |
Папярэднія лічбы прыёму (кольк-ць месцаў) |
На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі |
|
Базовое образование |
||||
2-89 03 31 |
Спецыяліст па гасцінічным сэрвісе |
Дзённая, бюджэтная 2 гады 10 месяцаў |
30 |
|
2-03 01 31 |
Настаўнік. |
Дзённая, бюджэтная 2 гады 10 месяцаў |
25 |
|
2-01 02 01 |
Настаўнік |
Дзённая, бюджэтная |
60 |
13 |
2-01 01 01 |
Выхавальнік дашкольнай адукацыі |
Дзённая, бюджэтная |
60 |
6 |
2-02 03 08 |
Настаўнік |
Дзённая, бюджэтная |
30 |
2 |
Среднее образование |
||||
2-01 01 01 |
Выхавальнік дашкольнай адукацыі |
Дзённая, бюджэтная 1 год 10 месяцаў |
25 |
4 |