“Настаўнік не толькі дае веды, але і вучыць верыць у свае сілы і спраўляцца з цяжкасцямі, ісці да сваёй мары. Настаўнік адчыняе вучням дзверы ў дарослае жыццё, па маленькіх цаглінках творыць будучыню. Таму падрыхтоўка сапраўднага настаўніка – гэта доўгі, складаны, адказны працэс.…”


З гэтых слоў пачалася традыцыйная для Полацкага каледжа ВДУ імя П.М. Машэрава “Вялікая дыктоўка”, якая штогод ладзіцца цыклавой камісіяй мовы і літаратуры з методыкамі выкладання напярэдадні Дня настаўніка. Сёлета дыктоўка прысвечана прафесійнаму святу і юбiлею каледжа, які будзе адзначацца ў кастрычніку. Навучэнцы разам з кіраўніцтвам каледжа, выкладыкамі пісалі тэкст, прысвечаны гісторыі навучальнай установы.
“…На працягу 150 гадоў Полацкі каледж ВДУ імя П.М. Машэрава адчыняе дзверы ў будучыню тысячам юнакоў і дзяўчат, працавітых, мэтанакіраваных, добрых настаўнікаў, выхавальнікаў. Шмат намаганняў давялося прыкласці выкладчыкам навучальнай установы, каб пра яе загаварылі як пра лепшую навучальную ўстанову па падрыхтоўцы педагагічных кадраў для нашай краіны.”
Да віншванняў далучыліся і школьнікі горада. Дыктоўку і свае пажаданні да свята напісалі  шасцікласнікі ДУА “Сярэняя школа №8 г. Полацка” (настаўнік Чарлёнак М.В.) і вучні 9 класа ДУА “Сярэняя школа №18  імя Ефрасінні Полацкай г.Полацка” (настаўнік Аўчыннікава В.В.).
“150 гадоў дзверы каледжа адчынены для тых, у каго ёсць вялікае імкненне і жаданне атрымаць якасную прафесійную падрыхтоўку.
З Днём нараджэння, каледж!”