25 лістапада ў каледжы адбылася чарговая сустрэча інтэлектуалаў у рамках мерапрыемстваў "Кубак каледжа".
У інтэлект-лабараторыі "I Quiz" прайшла забаўляльна-пазнавальная гульня "Альберт-шоу па-беларуску", прысвечаная Году народнага адзінства. Арганізатар мерапрыемства Пілюшына А.М.
Праверыць свае веды змаглі навучэнцы групы 11Н спецыяльнасці "Пачатковая адукацыя".
Веды музычнай культуры Беларусі, навукі, спартыўных дасягненняў дапамаглі ўдзельнікам каманд "Інтуіцыя" і "Формула поспеху" адказаць на пытанні гульнявых тураў: "Лепш за ўсіх", "Беларусьфільм не ўяўляе", "Песня кода", "Купляйце беларускае", "Смак беларускай" мовы», «Бліц».
Формула поспеху пацвердзіла сваю назву і стала пераможцам гульні!