16 лістапада ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава адбылася сустрэча выкладчыкаў і навучэнцаў спецыяльнасцей "Пачатковая адукацыя" і "Дашкольная адукацыя" з доктарам філалагічных навук, прафесарам кафедры літаратуры ФДБОУ ВА "Маскоўскі педагагічны дзяржаўны ўніверсітэт" Мінералавай Ірынай Георгіеўнай. Ірына Георгіеўна прачытала лекцыі па сучаснай дзіцячай літаратуры, звярнула ўвагу на актуальныя праблемы сучаснай методыкі выкладання ў пачатковай школе і дашкольнай установе.