З 8 па 12 лістапада 2021 года ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава прайшла інфармацыйна-адукацыйная акцыя "Беларусь - энергаэфектыўная краіна", прысвечаная міжнароднаму Дню энергазберажэння.
Мэта правядзення акцыі - павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб магчымых спосабах і метадах павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў, у тым ліку і ў паўсядзённым жыцці і быце, што з'яўляецца адной з важных мер па паляпшэнню дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.
Гэтыя дні ў каледжы прайшлі ў фармаце "энергаэфектыўнасці". Кожны ўдзельнік акцыі змог не толькі падзяліцца сваёй энергіяй, зарадзіць пазітывам сяброў, але і ўнесці свой уклад у агульную справу!