200 гадоў таму, 11 верасня 1821 года нарадзіўся Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі: адна з самых яркіх і загадкавых фігур рускай літаратуры.
Гэтымі днямі ва ўсім свеце праходзяць лекцыі, чытанні, святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя вялікаму рускаму пісьменніку. Да юбілейных урачыстасцей далучыліся будучыя настаўнікі рускай мовы і літаратуры – навучэнцы спецыялізацыі “Руская мова і літаратура” спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя” Полацкага каледжа ВДУ імя П.М. Машэрава.
Разам з удзельнікамі музычнага тэатра «Фігаро» навучэнцы падрыхтавалі літаратурна-тэатральную замалёўку, якая расказвае пра нялёгкі лёс класіка рускай літаратуры. Аповяд пра жыццё і творчасць пісьменніка суправаджалі аўтарскія музычныя кампазіцыі навучэнца 2 курса спецыяльнасці "Музычная адукацыя" Максіма Рудога. Удзельнікі дызайн-студыі "АРТЫК" (кіраўнік Журко А.Б.) падрыхтавалі тэматычную выставу "Свет выратуе прыгажосць". Навучэнцы змаглі не толькі пераканаўча паказаць прыгажосць, высокая культуру пачуццяў, якія напаўняюць творчасць Ф. М. Дастаеўскага, але і стварылі атмасферу мінуўшчыны, дапамаглі ўбачыць адмысловую эстэтыку таго часу.
У Год народнай еднасці можна смела сказаць, што ўсе пакаленні аб'ядноўвае і любоў да літаратуры. Разам з навучэнцамі каледжа ў юбілейных мерапрыемствах прынялі ўдзел госці з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Загадчыца кафедры літаратуры факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый, кандыдат філалагічных навук Ганна Яўгенаўна Аксянчук узнагародзіла пераможцаў першага этапа конкурсу эсэ “Ці патрэбны нам Дастаеўскі”, арганізаваны кафедрай філалогіі Наўгародскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Яраслава Мудрага. А студэнты факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава Дыяна Галавач, Арцём Касачова і Дар'я Мамошына расказалі пра літаратурнае жыццё ўніверсітэта.
Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі казаў: «Свет выратуе прыгажосць» і рабіў усё, каб мы, нашчадкі, і праз шмат гадоў узяўшы ў рукі яго кнігі, бачылі гэтую прыгажосць: у каханні, у працы, у думках.
Кацярына Непачатая, навучэнка групы 31Н спецыяльнасці "Пачатковая адукацыя" Полацкага каледжа ВДУ імя П.М. Машэрава.
Фота Дзіяны Галавач, студэнткі 3 курса факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава