9 лістапада 2021 года ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава ў рамках святкавання 45 – годдзя спецыяльнасці "Музычная адукацыя" адбыўся канцэрт-лекцыя "Музычны калейдаскоп".
У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы спецыяльнасці "Музычная адукацыя" і "Дашкольная адукацыя". Удзельнікі канцэрта прадставілі творы для фартэпіяна рускіх, беларускіх і замежных кампазітараў розных жанраў. Навучэнцы Руды Максім і Велюга Яўген выканалі творы ўласнага сачынення. Вядучыя канцэрта Савіцкая Варвара і Якубсан Уладзіслаў пазнаёмілі слухачоў з музыкай розных напрамкаў. Канцэрт падрыхтаваны цыклавой камісіяй фартэпіяна і музычна-тэарэтычных дысцыплін.