У Полацкім каледжы ВДУ імя П.М. Машэрава ў гэтым навучальным годзе рэалізуецца праект "Прафілактыка шкодных залежнасцяў сярод навучэнцаў каледжа". Гэты праект садзейнічае фарміраванню негатыўнага стаўлення да алкаголю, курэння, наркотыкаў, нездаровай ежы, прафілактыкі шкодных звычак. У кастрычніку 2021 года разам з каардынатарам праекта Булгакавай Любоўю Леанідаўнай, старшынёй Наваполацкага гарадскога аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Маці супраць наркотыкаў", навучэнцы сталі ўдзельнікамі інтэрактыўных гульняў, прафілактычных лекцый "Тваё жыццё - твой выбар!", абмеркавалі актуальныя пытанні. «Мы выбіраем ЗЛЖ!» Сёння гэтыя словы асабліва актуальныя для маладога пакалення. Быць здаровым - гэта рэальны выбар кожнага!
Дударава К.І., педагог сацыяльны Полацкага каледжа ВДУ імя П.М. Машэрава