9 кастрычніка 2021 года навучэнцы групы 42-І спецыяльнасці "Замежная мова" Полацкага каледжа ВДУ імя П.М.Машэрава далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Чысты лес". Іх уклад у важную ініцыятыву, накіраваную на экалагічны дабрабыт краіны ў цэлым, стала навядзенне парадку ва ўтульным лясным кутку, які даўно спадабаўся жыхарам і гасцям Полацка побач з аддзелам турызму і актыўнага адпачынку Полацкага цэнтра дзяцей і моладзі. У гэты дзень «лясныя валанцёры» не толькі ўнеслі ўклад у агульную справу, але і атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою!