Актуальнасць грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі вызначацца сёння неабходнасцю ўмацавання суверэннай беларускай дзяржавы і развіцця ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай і прававой супольнасці.
20.11.2023 у Полацкім каледжы УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава» адбыўся педагагічны савет на тэму «Патрыятычнае выхаванне ў сістэме працы каледжа па фармаванні ў навучэнцаў грамадзянскай свядомасці».
Разгледжаны пытанні:
- Патрыятычнае выхаванне ў сістэме работы каледжа па фарміраванні ў вучняў грамадзянскай свядомасці (Колач І.Л., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце).
- Патрыятычнае выхаванне вучняў як адзін з напрамкаў у рабоце цыклавой камісіі вакальна-харавых прадметаў (Шэлег Т.Г., старшыня ЦК вакальна-харавых прадметаў).
- Валанцёрская дзейнасць у рабоце куратара як сродак патрыятычнага выхавання навучэнцаў вучэбнай групы (Яраш Д.М., куратар вучэбнай групы 22В спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя»).
- Прэзентацыя ваенна-патрыятычнага клуба "Патрыёт" (Осіпаў А.Г., кіраўнік па ВПВ).
- Каледж - школа: актуальныя напрамкі работы па фарміраванні грамадзянскасці навучэнцамі спецыяльнасці "Музычная адукацыя" на практыцы "Творча-выхаваўчая" (Кабылкова А.А., кіраўнік практыкі "Творча-выхаваўчая").
Чырвонай ніткай прасочваецца галоўная мэта: прывіццё навучэнцам - будучым педагогам - асноўнай сістэмы ведаў, каштоўнасцей, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці і фарміраванне актыўнай грамадзянскай, грамадскай і асобаснай пазіцыі, выхаванне лідэраў і патрыётаў у станаўленні моцнай дзяржавы.
Адукаваная і любячая сваю Радзіму моладзь з'яўляюцца стратэгічным рэсурсам развіцця нашай краіны.