22 лютага 2024, у каледжы было праведзена мерапрыемства, прысвечаная Дню роднай мовы, што прайшоў у сераду 21 лютага. Удзельнікі інтэлект-лабараторыі I Quiz Алёна Вайцяшонак і Марыя Радзішэўская з групы 12Н і Юлія Страйсцян з групы 31Н падрыхтавалі гульню на беларускай мове «Сваімі словамі». Яны зрабілі ўсё самастойна, пачынаючы са складання пытанняў і сканчаючы правядзеннем гульні.
Удзельнічалі ў гульні дзве каманды, у склад якіх уваходзілі навучэнцы розных груп з усяго першага курса.
Удзельнікі першай каманды: Паўлавец Аліна 11Н, Казак Ірына 11В, Кравіцкая Аляксандра 12 Н.
Другую каманду складалі: Шокель Анастасія 11М, Лаўцэвіч Паліна 12В, Аўтух Ева 11І.
Дзяўчыны адказвалі на пытанні тураў, спрабавалі сябе ў тлумачэнні слоў і выразаў, вучыліся працаваць у камандах. Вельмі актыўная была зала, якая таксама давала адказы. Панавала прыязная атмасфера, інтарэс да заданняў, жаданне і імкненне да перамогі.
Дыплом пераможцаў атрымалі ўдзельнікі другой каманды. Першая каманда атрымала сертыфікаты ўдзельнікаў.
Дзякуй усім, хто прыйшоў падтрымаць сёння вядучых і гульцоў.