Напярэдадні Дня маці навучэнцы 1 курса спецыяльнасцей "Пачатковая адукацыя", "Дашкольная адукацыя", "Музычная адукацыя" прынялі ўдзел у паэтычнай імпрэзе "Я слаўлю маці светлае імя...". Будучыя педагогі прысвяцілі самыя добрыя і шчырыя словы родным людзям: маці, бабулі. Падчас імпрэзы гучалі вершы класікаў і сучасных беларускіх паэтаў, песні пра маці, а таксама вершы ўласнага сачынення.