21 лютага ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў музеі Полацкага каледжа была арганізавана і праведзена літаратурная гасцёўня " Надзея Ярмак. Асоба. Настаўнік. Паэт".
Удзельнікі і госці мерапрыемства пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Надзеі Платонаўны, якая на працягу пяцідзесяці гадоў працавала ў каледжы выкладчыкам рускай мовы і літаратуры. Акрамя гэтага, Надзея Платонаўна - удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Заслужаны настаўнік БССР, выдатны паэт і, безумоўна, цудоўны чалавек.
Першакурснікі аддзяленняў " Замежная мова" і "Пачатковая адукацыя" мелі магчымасць пачуць вершы Надзеі Платонаўны ў выкананні сваіх аднагрупнікаў, выказаць свае меркаванні, падзяліцца пачуццямі, уражаннямі. Усе прысутныя падкрэслівалі, колькі дабрыні, святла, цеплыні да роднай зямлі, людзей, бацькоў гучыць у яе вершах.
Удзельнікі гасцёўні пераканаліся, што Надзея Платонаўна - гэта сапраўдны прафесіянал, таленавіты паэт, чалавек з вялікай літары! Ганарымся і памятаем!