В рамках мероприятий, посвящённых Году малой родины первокурсники Полоцкого колледжа ВГУ имени П.М.Машерова стали участниками дня открытых дверей “Кола традыцый”.
фрагмент
16 верасня ў ДУК "Полацкі раённы Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур" ярка і незабыўна прайшоў дзень адчыненых дзвярэй “Кола традыцый”. Як Зямля робіць штогод кола вакол сонца, як Каляды змяняюцца Купаллем, так і народнае мастацтва перадаецца з пакаленняў у пакаленне і радуе нас яркімі здабыткамі на кожным новым вітку.
Для моладзі Полацкага каледжа УА "Віцебскі дзяржаўны універсітэт ім. П.М. Машэрава", УА "Полацкі гандлёва-тэхналагічны каледж Белкаапсаюза" і таксамам, для ўсіх жадаючых, майстры правялі майстар-класы па: кераміцы, мастацкаму роспісу, вязанню, вырабу лялькі-абярэга.
Кожны змог праявіць свае творчыя здольнасці і адчуць сябе майстрам. Атрымалі памятныя сувеніры і ўдзельнікі забаўляльнай праграмы “Беларускія промыслы і рамёствы”.
Народны камерны духоўна-патрыятычны ансамбль «Спадчына» на ганку Цэнтра рамёстваў выступіў з канцэртнай праграмай «Сардэчна запрашаем, сябры!». Кранальныя мелодыі прыцягвалі мінакоў і запрашалі прыняць удзел у свяце.
У гэты дзень адбылася прэзентацыя творчага праекта “Полацкі раўнд” майстроў народнага клуба “Рошва”, які складаўся з трох сезонаў і праводзіўся ў форме творчай тэкстыльнай гульні. У стварэнні адной работы прымала ўдзел цэлая каманда майстрых, кожнай з якіх дастаецца пэўная частка работы. Да заканчэння праекта вынік з'яўляецца загадкай для ўсіх удзельнікаў. Прэзентацыя мела вялікі поспех.
Таксама для гасцей была ўладкованая выстава-дэгустацыя страў нацыянальнай кухні. Кульмінацыяй "Дня адчыненых дзвярэй" стала святочная канцэртная праграма «Вітаем гасцей!» народнага ансамбля беларускай песні і музыкі "Полацкія россыпы". Канцэрт прайшоў на адным дыханні, а ўсе прысутныя атрымалі велізарны зарад станоўчай энергіі і незабыўныя ўражанні.                                                             

https://vk.com/polotsk.crnk