1 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Магчыма, я і не звярнула б асаблівай увагі на гэта свята, але ў нашым каледжы яно было адзначана дастаткова шырока. Пры ўваходзе ў каледж перад заняткамі нас сустрэлі навучэнкі групы 21Н і выкладчык беларускай мовы і літаратуры І.Г.Лабёнак. Яны прапанавалі прыняць удзел у акцыі “Гавары са мной па-беларуску”, запрасілі прачытаць верш на беларускай мове, праспяваць песню або проста расказаць пра сябе. Я нават разгубілася, але сабралася з думкамі і прачытала верш М.Багдановіча “Зорка Венера”. Мы разам з аднакурснікамі стараліся гаварыць па-беларуску ўвесь гэты дзень. На інфармацыйнай хвілінцы мы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, пра адносіны беларусаў да беларускай мовы (выяснілася, што каля 50% беларусаў лічаць беларускую мову роднай). На пачатку 2-га ўрока ўдзельнічалі ў I туры гульні “Я ведаю”, паспрабавалі свае сілы ў выбарачным дыктанце “Полаччына слаўная”. Пераможцы былі запрошаны да ўдзелу ў наступных турах інтэлектуальнай гульні на куратарскай гадзіне. Гульня была цікавай, прыемна, што пераможцамі аказаліся мае аднакурснікі – Саўчыц Мікіта і Васілеўская Маргарыта. На куратарскай гадзіне таксама з захапленнем назіралі за гульнёй “Галасы”, якую падрыхтавалі навучэнцы групы 32Н і выкладчык беларускай мовы і літаратуры Аляксеенка В.А. Смяяліся ад душы, калі праходзіў конкурс інсцэніраванай казкі (удзельнікі – навучэнцы спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя”). А яшчэ можна было на любым перапынку паслухаць цудоўныя эстрадныя песні на беларускай мове, паспяваць самім народныя песні разам з групай 21М. Навучэнцы групы 22Т арганізавалі работу экскурсійнага бюро, дзе запрасілі “У падарожжа – па Беларусі!”. Гэты дзень стаў адметным у нашым будзённым жыцці. Моўнае свята, арганізаванае навучэнцамі і выкладчыкамі, прынесла сапраўднае задавальненне, яшчэ раз пацвердзіла, што мова беларуская не горшая за іншыя мовы свету, а наша родная, цудоўная, мілагучная, самая свая, неабходная.

Міхаль Карына, навучэнка 1-га курса спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя”