У Полацкім  музеі беларускага кнігадрукавання адбылася творчая сустрэча з вядомым беларускім паэтам Навумам Гальпяровічам, якая была прысвечана прэзентацыі новага зборніка паэзіі “Час лістападу”. У гэту кнігу аўтар уключыў як ранейшыя творы, так і тыя, што напісаны ў нядаўні час. Яна – своеасаблівая духоўная аўтабіяграфія, паэтычная справаздача аб зробленым у беларускай літаратуры за палову стагоддзя.

На мерапрыемстве прысутнічалі ўдзельнікі гуртка “Першыя крокі” і навучэнцы групы 31Н. Сустрэча прайшла цікава, на адным дыханні. Узнеслае чытанне вершаў было перамежавана з аповедам пісьменніка пра ўласнае жыцце, з роздумам услых на розныя тэмы, якія хвалююць сучаснае грамадства. Дарэчы, Навум Гальпяровіч нарадзіўся ў Полацку, таму лейтматывам яго выступлення стала тэма любві да Полацкай зямлі. Гучанне беларускай паэтычнай мовы стварала атмасферу цяпла і ўтульнасці.  Усе прысутныя атрымалі вялікую асалоду ад сустрэчы з чароўным светам паэзіі.


Ірына Генрыхаўна Лабёнак, выкладчык беларускай мовы