У межах рэспубліканскага Тыдня роднай мовы " Як ты дорага мне, мая родная мова!" навучэнцы спецыяльнасці Пачатковая адукацыя  прынялі ўдзел у шэрагу  мерапрыемстваў. Наведалі выставу вучэбнай літаратуры " Сэрцам роднага слова краніся", стварылі інтэрактыўнае воблака слоў " Маё любімае слова па-беларуску ", прагледзелі відэасюжэты пра знакамітых беларусаў. Групы 12Н і 31Н  сумесна наладзілі літаратурна- музычную імпрэзу "Чытаем Максіма Танка разам".

20 верасня на базе Полацкага каледжа ВДУ имя П. М. Машэрава ГА "БРСМ" адзначыла свой 20-гадовы юбілей на ўрачыстым мерапрыемстве ўзнагародзілі лепшых і самых актыўных!
Першасная арганізацыя каледжа ўдастоена падзякі за асабісты ўклад у развіццё і рэалізацыю праектаў і праграм!

У рамках абласнога грамадзянска-патрыятычнага марафону "Адзіны" нашы навучэнцы прынялі ўдзел у народным выкананні гімна Рэспублікі Беларусь.

5 верасня ў каледжы дадзены старт акцыі "Моладзь - за ўраджай!". Студэнцкія сельскагаспадарчыя атрады "Світанак імя Т.С.Марыненкі", "Пралеска імя Т.С.Марыненкі", "Паходня імя Т.С.Марыненкі" адправіліся ў філіял "Вясна-энерга" на ўборку караняплодаў. Жадаем цудоўнага настрою, сонечнага надвор'я і добрага ўраджаю!

3 верасня ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава прайшоў відэамарафон "Чароўная мелодыя замалёвак беларускай кнігі".
Наведаўшы тэматычную выставу "Полацк літаратурны", навучэнцы пазнаёміліся з навінкамі літаратуры, з творчасцю паэтаў і празаікаў Полаччыны.
На стэндавай сесіі “Творчая спадчына выкладчыкаў і выпускнікоў Полацкага каледжа ВДУ імя П.М. Машэрава» навучэнцы груп новага набору даведаліся аб рабоце навучэнцаў старэйшых курсаў па вывучэнні літаратурнай спадчыны выкладчыкаў і выпускнікоў Полацкага каледжа ВДУ імя П.М. Машэрава.