З 25 мая па 4 чэрвеня ў сталіцы Кітайскай Народнай Рэспублікі г.Пекіне праходзіў III міжнародны конкурс прафесійнага майстэрства "Майстры Шаўковага шляху" сярод устаноў прафесійнай адукацыі сталіцы КНР і ўстаноў адукацыі краін Шаўковага шляху. Арганізатарамі конкурсу выступілі Пекінскі камітэт адукацыі і Пекінская міжнародная адукацыйная і культурная кампанія "WECO".

З 4 па 7 красавіка 2023 года ў Маладзечне прайшла Рэспубліканская спартакіяда каледжаў - 2023 па валейболе сярод юніёрак.
Віншуем навучэнку групы 32В спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» Батуру Ганну і навучэнку  групы 31Н спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» Гушчанку Аліну, якія прадставілі Віцебскую вобласць у складзе зборнай каманды і сталі бронзавымі прызёрамі!
Ганна і Аліна трэніруюцца ў зборнай камандзе каледжа па валейболе (выкладчык Захараў А.У.)
Жадаем далейшых спартыўных перамог!

1 снежня 2022 года, у рамках Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, валанцёры клуба "Альтэрнатыва" правялі акцыю "Ведай. Разумей. Дзейнічай". Перад навучэнцамі каледжа выступіла галоўны спецыяліст цэнтра, дружалюбнага падлеткам "Адкрыцьцё" Лавейка Т. П.

26 лістапада 2022 года ў каледжы праведзен бацькоўскі сход па тэме "Стварэнне бяспечнага асяроддзя для паспяховай сацыялізацыі навучэнцаў: закон, супрацоўніцтва, альтэрнатыва".
У ходзе сходу ўдзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні арганізацыі навучальнага працэсу і практычнай падрыхтоўкі як фактараў паспяховай сацыялізацыі навучэнцаў, прафілактыкі супрацьпраўных паводзін навучэнцаў.
З інфармацыяй выступілі намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Арцімёнак Т.М., намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Булах С.А., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Колач І.Л., кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Осіпаў А.Г., урач-псіхатэрапеўт Ляшчынская А.М. У навучальных групах адбылася сустрэча з куратарамі і загадчыкамі спецыяльнасцей Максімавай В.М., Літвінавай А.М., Краўчанкай В.Ю.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з прэзентацыяй "Каледж: гісторыя і сучаснасць".
Валанцёры клуба "Альтэрнатыва" (кіраўнік Арлова А.В.) падрыхтавалі і правялі акцыю для бацькоў "Формула бяспекі", а таксама прадставілі відэа "Топ-10 падказак бацькам ад дзяцей".

“Настаўнік не толькі дае веды, але і вучыць верыць у свае сілы і спраўляцца з цяжкасцямі, ісці да сваёй мары. Настаўнік адчыняе вучням дзверы ў дарослае жыццё, па маленькіх цаглінках творыць будучыню. Таму падрыхтоўка сапраўднага настаўніка – гэта доўгі, складаны, адказны працэс.…”