21 лютага – Дзень роднай мовы. З нагоды святкавання такой значнай падзеі, з 15 лютага ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М. Машэрава быў арганізаваны Тыдзень роднай мовы. На пряцягу шасці дзён навучэнцы і выкладчыкі прымалі ўдзел у акцыях “Добрай раніцы!”,
 “Новая тэма – па-беларуску”. На вучэбных занятках і  перапынках ладзіліся моўныя хвілінкі “А ці ведалі вы…?” , QR-квэст “Гучы, родная мова!”, інтэлектуальная гульня “Размаўляй са мной па-беларуску”, віртуальнае падарожжа “Запрашаем у музей”.  У рамках тыдня ў Музеі гісторыі каледжа адбылася  прэзентацыя выставы “Шляхамі новых традыцый”, прысвечаная 110-годдзю таленавітага выпускніка Г. Геродніка. Тыдзень роднай мовы аб’яднаў сяброў з розных навучальных устаноў. Разам з вучнямі пачатковых класаў ДУА “Сярэдняя школа №1” навучэнцы правялі майстар-клас “Віншавальная паштоўка”, а будучых выпускнікоў школы запрасілі ў госці на свой звычайны ўрок ў каледж. Вучні ДУА “Гімназія №2 г. Полацка” і “Сярэдняя школа №9 імя А.С. Пушкіна г. Полацка” падтрымалі онлайн флэшмоб #тыдзеньроднаймовы2021 – яны прачыталі свае любімыя беларускія вершы і падзяліліся імі ў сацыяльных сетках.
Родная мова – гэта тое, што аб’ядноўвае, таму – давайце размаўляць па-беларуску разам!