9 красавіка 2022 года ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава адбыўся XXII фестываль маладых выканаўцаў імя М.М.Пятрэнкі з прымяненнем інфармацыйна-камп'ютэрных тэхналогій пры завочнай форме ўдзелу навучэнцаў сярэдніх школ і дзіцячых школ мастацтваў Віцебскага рэгіёну.

Галоўная мэта фестывалю - выяўленне таленавітых выканаўцаў, дапамога ў вызначэнні іх далейшай прафесійнай дзейнасці.

Прафесійным журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі В.М. і 10 творчых калектываў.

Вынікі фестывалю размешчаны на сайце Полацкага каледжа https://pedcol.vsu.by/ (вынікі фестывалю).

Аргкамітэт фестывалю віншуе ўсіх удзельнікаў, дзякуе прадстаўнікам устаноў адукацыі за падтрымку маладых выканаўцаў і спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва.

Запрашаем удзельнікаў фестывалю і навучэнцаў прадоўжыць навучанне на спецыяльнасці “Музычная адукацыя”.

19 сакавіка 2022 года на базе ДУА "Сярэдняя школа № 2 г.Верхнядзвінска" прадстаўнікі каледжа прынялі ўдзел у правядзенні Дня педагагічнай накіраванасці ў рамках раённага прафарыентацыйнага мерапрыемства "Крок у прафесію". Намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Булах С.А. пазнаёміла выпускнікоў устаноў адукацыі Верхнядзвінскага раёна з правіламі прыёму ў каледж, прадставіла ўвазе навучэнцаў відэаролік. Навучэнцы выпускной групы спецыяльнасці "Музычная адукацыя", лідэры маладзёжнага руху Горская Аляксандра і Свірыдава Дар'я, выкладчык музычных дысцыплін, кіраўнік народнага вакальнага ансамбля "Вясна" Шыбуняева Таццяна Ігараўна ўручылі прысутным цудоўныя музычныя падарункі.

24.02.2022  навучэнцы спецыяльнасці "Пачатковая адукацыя" прынялі ўдзел у квэсце "Толькі па- беларуску!" Удзельнікі здзейснілі падарожжа па станцыях: " Літаратуразнаўчая", "Нацыянальная", " Творчая", "Музычная" і "Паэтычная". Падчас наведвання станцый навучэнцы чыталі вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа на замежных мовах, рабілі святочныя паштоўкі, узгадвалі назвы нацыянальных страў і традыцыйнага адзення беларусаў, аднавілі веды ў галіне літаратуры, праспявалі беларускія народныя песні. Усе атрымалі асалоду і задавальненне ад сустрэчы з родным словам.

22 сакавіка на спецыяльнасці "Музычная адукацыя" адбылася канферэнцыя па выніках пераддыпломнай практыкі.
Навучэнцы групы 31М разам з кіраўнікамі практыкі Яраш Д. М. і Жаравай Ю. В. падзяліліся сваімі ўражаннямі, расказалі пра цяжкасці, з якімі давялося сутыкнуцца, падзяліліся вопытам з навучэнцамі груп 11М і 21М.
Пераддыпломная практыка дазваляе адаптаваць нашых навучэнцаў да рэальных умоў навучальнага і выхаваўчага працэсу ўстаноў агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі, стварыць умовы для практычнага прымянення ведаў, сфарміраваць прафесійна-педагагічныя навыкі, стварыць базу для рэалізацыі патэнцыйных магчымасцей навучэнцаў, забяспечыць паспяховасць іх далейшай педагагічнай дзейнасці, а таксама пакахаць сваю будучую прафесію і прыняць канчатковае рашэнне аб далейшым навучанні ў ВНУ па спецыяльнасці, а некаторым, нават вызначыцца з першым месцам працы.
(фота Т.Г. Шэлег)

21 лютага ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў музеі Полацкага каледжа была арганізавана і праведзена літаратурная гасцёўня " Надзея Ярмак. Асоба. Настаўнік. Паэт".
Удзельнікі і госці  мерапрыемства пазнаёміліся з жыццёвым  і творчым шляхам Надзеі Платонаўны, якая на працягу пяцідзесяці гадоў працавала ў каледжы выкладчыкам рускай мовы і літаратуры. Акрамя гэтага, Надзея Платонаўна - удзельнік Вялікай Айчыннай вайны,  Заслужаны настаўнік БССР, выдатны паэт і, безумоўна,  цудоўны чалавек.  
Першакурснікі аддзяленняў " Замежная мова" і "Пачатковая адукацыя" мелі магчымасць пачуць вершы Надзеі Платонаўны ў выкананні сваіх аднагрупнікаў, выказаць свае меркаванні, падзяліцца пачуццямі, уражаннямі. Усе прысутныя падкрэслівалі, колькі дабрыні, святла, цеплыні да роднай зямлі, людзей, бацькоў гучыць у яе вершах.
Удзельнікі гасцёўні пераканаліся, што Надзея Платонаўна - гэта сапраўдны прафесіянал, таленавіты паэт, чалавек з вялікай літары! Ганарымся і памятаем!

Выкладчыкі Полацкага каледжа ВДУ імя П.М.Машэрава спецыяльнасці "Музычная адукацыя" Крывец Л.У, Будоль А.Л., Скараход А.У. прынялі ўдзел у дзевятым Міжнародным конкурсе мастацкай творчасці ў сферы музычна-камп'ютэрных тэхналогій, мультымедыйных праектаў, электронных і друкаваных навучальных дапаможнікаў, друкаваных работ і музычных кампазіцый "Класіка і сучаснасць". Прадстаўлена нотная хрэстаматыя з аўдыё рэдактарам перакладаў музычных твораў для ансамбля выкладчыка каледжа Будоль А.Л., інструментальная аранжыроўка музычнага твора (нотная рэдакцыя і аўдыёзапіс). Віншуем! Жадаем новых перамог!

Літвінава А.М.,
загадчык спецыяльнасці
"Музычная адукацыя"

Сёння 21 лютага ў каледжы вучэбны дзень пачаўся з акцыі "Шчасцейка-гэта...", прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы. Навучэнцы і выкладчыкі абменьваліся сваімі любімымі беларускімі словамі. Найбольш папулярныя сярод іх- сонейка, каханне, бульба, калі ласка...
Аматары беларускай мовы прынялі ўдзел у чэленджы "Лёгкая мова", прагледзеўшы які кожны змог папоўніць свой слоўнік новымі цікавымі словамі.

Ці ведаеце Вы імя першага нобелеўскага лаўрэата ў гісторыі незалежнай Беларусі, у якім конкурсе перамагла юная Ксенія Сітнік?
Ці добра вы разбіраецеся ў беларускай музыцы, літаратуры, фільмах і брэндах?
Як хутка Вы ўмееце перакладаць словы з рускай мовы на беларускую? Такія веды і ўменні спатрэбіліся ўдзельнікам забаўляльна-пазнавальнай гульні "Альберт-шоу па-беларуску", якая прайшла сёння ў актавай зале каледжа. Мерапрыемства прымеркавана да Дня роднай мовы.

15 сакавіка 2022 года ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава прайшла сустрэча начальніка ІСН Полацкага РАУС Арэхавай С.Ю. з вучнямі спецыяльнасцей "Пачатковая адукацыя", "Дашкольная адукацыя", "Замежная мова".
Сярод асноўных пытанняў, якія абмеркавалі ўдзельнікі сустрэчы, папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму; адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў у маладзёжным асяроддзі; прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў непаўналетніх; меры бяспекі паводзін непаўналетніх у сацыяльных сетках Інтэрнет і інш.
Падчас мерапрыемства быў прадэманстраваны відэаматэрыял па гэтых тэмах.

Віншуем пераможцаў раённых спаборніцтваў па валейболе (дзяўчаты) сярод УА ССА і УА ПТА.

У Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава каледжы працягваецца прафарыентацыйны марафон.
10 сакавіка будучыя абітурыенты з Верхнядзвінскага раёна пазнаёміліся з каледжам і яго 150-гадовай гісторыяй, сустрэліся з кіраўніцтвам каледжа, выкладчыкамі і творчымі калектывамі, даведаліся аб правілах прыёму і перспектывах навучання ў каледжы.

 14 лютага - дзень, калі хочацца казаць пра каханне. Менавіта ў гэты дзень, напоўнены любоўю, нарадзілася Таццяна Генадзеўна Полушкіна – дырэктар Полацкага каледжа ВДУ імя П.М.Машэрава, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Віцебскай вобласці, «Чалавек года Віцебшчыны», Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Каханне – гэта тое, з чым падыходзіць да вырашэння ўсіх пытанняў Педагог з вялікай літары, таленавіты кіраўнік, мілая і абаяльная жанчына, кахаючая маці, клапатлівая бабуля – Таццяна Генадзеўна Полушкіна.
На працягу многіх гадоў Таццяна Генадзеўна працуе ў Полацкім каледжы. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры, методыкі выкладання беларускай мовы ў пачатковай школе, беларускай дзіцячай літаратуры, тройчы куратар, старшыня прафсаюзнай арганізацыі ўстановы, намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце, дырэктар. Якую б пасаду ні займала Таццяна Генадзеўна, для ўсіх нас яна заўсёды застаецца дасведчаным, сумленным, мэтанакіраваным, з вялізным інтэлектуальным патэнцыялам і жыццёвай энергіяй чалавекам.
З 1999 года Таццяна Генадзеўна – дырэктар адной з самых старэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь са 150-гадовай гісторыяй падрыхтоўкі спецыялістаў для сістэмы адукацыі нашай краіны.
Усю сілу свайго кахання Таццяна Генадзеўна аддае каханай прафесіі і тым, хто побач.